падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ПАКАЗ ФІЛЬМАЎ З ЦЫКЛА «ДЭКАЛОГ» рэжысёра К. Кеслеўскага

13 лютага 2013Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310 (ст. м. “Акадэмія навук”)

 
«Дэкалог» - цыкл з дзесяці тэлевізійных фільмаў польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслеўскага, зняты ў 1989 годзе. Кожны з фільмаў тэматычна звязаны з якой-небудзь з дзесяці біблейскіх запаведзяў. «Дэкалог» - гэта спроба расказаць 10 гісторый, якія маглі здарыцца з кожным. Людзі адчуваюць нядобрае ў жыцці. Ствараецца атмасфера, якая прымушае людзей звярнуцца да іншых каштоўнасцей. Яны разважаюць аб праблемах жыцця - і гэта сапраўдны чыннік жадання распавесці гэтыя гісторыі.
 
ДЭКАЛОГ 7
 
Студэнка Мая безразважна ўступіла ў інтымную сувязь са страрэйшым за сябе, але безадказным мужчынай. У выніку – нежаданая цяжарнасць і страх. На дапамогу дачцэ прыйшла маці Эва, якая пасля нараджэння ўнучкі прызнала яе сваёй дачкой. Праз шэсць год Мая захацела стаць сапраўднай маці сваёй дачкі і спрабуе забраць дзяўчынку. Яна абвінавачвае маці ў крадзяжы. Аднак тая лічыць, што пазбавіла Маю ад сур'ёзных праблем і, апрача таго, забяспечыла ўнучцы спакойнае дзяцінства. А самае галоўнае тое, што Эва вельмі палюбіла дзяўчынку і не хоча аддаваць яе дачцэ...
 
 
 
ДЭКАЛОГ 8
 
Перажываючы нацысцкую акупацыю, Элізабэт у час свайго даследчыцкага падарожжа, сустракае Зоф’ю – жанчыну, якая аднойчы адмовілася ёй дапамагчы схавацца ад нацыстаў.
І лёс, сутыкнуўшы дзвюх жанчын твар да твару, вымушае іх па-новаму паглядзець на мінулае і пераацаніць яго...
 
 
 
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала
Пачатак паказу а 19-й гадзіне
Уваход вольны