падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ПАКАЗ ФІЛЬМАЎ З ЦЫКЛА «ДЭКАЛОГ» рэжысёра К. Кеслеўскага

20 лютага 2013Кiно
Месца: Мінск, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, корпус 2, вул. Сурганава 14 А, аўд. 310 (ст. м. “Акадэмія навук”)

 
«Дэкалог» - цыкл з дзесяці тэлевізійных фільмаў польскага рэжысёра Кшыштафа Кеслеўскага, зняты ў 1989 годзе. Кожны з фільмаў тэматычна звязаны з якой-небудзь з дзесяці біблейскіх запаведзяў. «Дэкалог» - гэта спроба расказаць 10 гісторый, якія маглі здарыцца з кожным. Людзі адчуваюць нядобрае ў жыцці. Ствараецца атмасфера, якая прымушае людзей звярнуцца да іншых каштоўнасцей. Яны разважаюць аб праблемах жыцця - і гэта сапраўдны чыннік жадання распавесці гэтыя гісторыі.
 
ДЭКАЛОГ 9
 
Кардыёхірург Раман даведваецца ад знаёмага доктара, што яго імпатэнцыя невылечная. Зламаны гэтым паведамленнем Раман вырашае, што яго счаслівы шлюб з маладой і прыгожай Аннай павінен разваліцца. Але Анна кахае Рамана і, нягледзячы на страшны дыягназ, вырашае застацца з мужам.
Раман становіцца вельмі падазроным і раўнівым. Аднойчы ён даведаўся пра сувязь Анны з маладым студэнтам, але ў хуткім часе яна разарвала гэтыя адносіны і ўгаварыла мужа захаваць сям’ю і нават усынавіць дзіця...
 

ДЭКАЛОГ 10
 
Пасля смерці бацькі застаецца рэдкая калекцыя марак. Аднак яе каштоўнасць вельмі заніжана, бо адну серыю марак браты самі ж неасцярожна аддалі. Цяпер ім неабходна яе вярнуць...
 
 
Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала
Пачатак паказу а 19-й гадзіне
Уваход вольны