падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Польскае кіно пра ІІ сусветную вайну

28 верасня - 3 кастрычнiка 2009Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр «Цэнтральны»
28 верасня
«Вестэрплаттэ» / маст. фільм, 95 хв., ч/б, 1967 год/ рэж. Станіслаў Скальскі
Фільм пра сямідзённую абарону польскага плацдарма Вестэрплаттэ.
29 верасня
«Генерал. Замах у Гібралтары» / маст. фільм, 90 хв., каляр., 2009 год/ рэж. Анна Ядоўска
Майсон Макфарлайн спрабуе пераканаць генерала Сікорскага аддаць дакументы, якія сведчаць пра расстрэл польскіх афіцэраў у Катыні. Калі Сікорскі адмаўляецца, у план уступае замах на генерала.
30 верасня
«Генерал Ніл» / маст. фільм, 125 хв., каляр., 2009 год/ рэж. Рычард Бугайскі
Фільм пра жыццё генерала Фельдорфа — кіраўніка дыверсійнай группы АК у часы нямецкай акупацыі.
1 кастрычніка
«Праўда пра Вестэрплаттэ» / дак. фільм, 49 хв., каляр., 2008 год/ рэж. Беята Бель
Фільм раскрывае фальшывую легенду пра маёра Сухарскага, які самавольна выканаў акт капітуляцыі Вестэрплаттэ з нямецкім камандаваннем.

«Я жыў, як хацеў… Генерал Станіслаў Скальскі» / дак. фільм, 44 хв., каляр., 2008 год/ рэж. Агнешка Буяс
Скальскі — майстар польскай авіяцыі, ён быў рашучым, адважным і любіў радзіму, якая не была добразычлівай да яго.
2 кастрычніка
«Армія Краёва едзе ў Сібір» / дак. фільм, 43 хв., каляр., 2008 год/ рэж. Марыя Ментус
Фільм пра высланых у глыб Сібіры байцоў Арміі Краёвай.

«Жыццё за акраец хлеба» / дак. фільм, 43 хв., каляр., 2008 год/ рэж. Марыя Ментус
Фільм расказвае пра тое, як жыхары Верхняй Сілезіі па загадзе Сталіна былі інтэрніраваны на працу ў лагеры СССР.
3 кастрычніка
«Мы ціха-цёмныя. Галасы жывых» / дак. фільм, 65 хв., каляр., 2008 год/ рэж. Павел Кендэрскі
Фільм пра парашуцістаў, якія ў час Другой сусветнай вайны былі закінуты ў нямецкі тыл.