падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ПОЛЬСКАЯ ШКОЛА ДАКУМЕНТАЛЬНАГА КІНО
Прэзентацыя фільмаў Марыі Змаж-Кашановіч

26 мая 2010Кiно
Месца: Мінск, Малая зала тэатра-студыі Я. Міровіча, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, пр-т Незалежнасці 81

Фільмы Марыі Змаж-Кашановіч перадаюць поўнае суб'ектыўнае дакументаванне свабодных перамен у Польшчы. Гэтыя працы з'яўляюцца падарожжам у часе па краіне праз апошнюю чвэрць ХХ стагоддзя ў кампаніі з цікавым, жыццелюбівым Рэжысёрам.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала
Пачатак паказаў а 19-й гадзіне
Уваход вольны
26 мая
КОЖНЫ ВЕДАЕ, ХТО ЗА КІМ СТАІЦЬ
/1983, ч/б., 90 хв./
Фільм пра часы ваеннага становішча ў Польшчы. Шматдзённае чаканне ў чэргах за таварамі паўсядзённага ўжытку было адной з форм выжывання.

Я САПРАЎДНЫ МУЖЧЫНА /1985, ч/б., 16 хв./
Фільм пра мужчыну, які заняў усе важныя пасады і нават стаў старшынёй «Жансавета».

ХАНКІ. ПАНКІ /1996, каляр., 65 хв./
Фільм пра стваральнікаў і фанатаў музыкі «Disko-polo»