падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ПОЛЬСКАЯ ШКОЛА ДАКУМЕНТАЛЬНАГА КІНО
Прэзентацыя фільмаў Марыі Змаж-Кашановіч

2 чэрвеня 2010Кiно
Месца: Мінск, Малая зала тэатра-студыі Я. Міровіча, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, пр-т Незалежнасці 81

Фільмы Марыі Змаж-Кашановіч перадаюць поўнае суб'ектыўнае дакументаванне свабодных перамен у Польшчы. Гэтыя працы з'яўляюцца падарожжам у часе па краіне праз апошнюю чвэрць ХХ стагоддзя ў кампаніі з цікавым, жыццелюбівым Рэжысёрам.

Фільмы дэманструюцца на мове арыгінала
Пачатак паказаў а 19-й гадзіне

Уваход вольны

2 чэрвеня
УПРАЎЛЕННЕ
/1986, каляр., 17 хв./
Фільм-назіранне за судовымі выканаўцамі аднаго з упраўленняў Варшавы.

ПАКАЛЕННЕ 89 /2002, каляр., 60 хв./
Фільм пра членаў Незалежнага Саюза студэнтаў Польшчы, якім давялося перажыць ваеннае становішча і не здрадзіць сваім прынцыпам. 

Я ЛЮБЛЮ ПОЛЬШЧУ /2007, каляр., 55 хв./
Фільм пра польскую моладзь і яе погляды на сучаснае жыццё.