ПРЭМ'ЕРА ФІЛЬМА «ПАН ТАДЭВУШ» (1928)
6 лiстапада 2014Кiно
Месца: Магілёў, Кінатэатр «Радзіма», вул. Ленінская, 47
ПОЛЬСКІ ІНСТЫТУТ У МІНСКУ
ГЕНЕРАЛЬНАЕ КОНСУЛЬСТВА РЭСПУБЛІКІ ПОЛЬШЧА Ў ГРОДНЕ
МІНСКІ МІЖНАРОДНЫ КІНАФЕСТЫВАЛЬ ''ЛІСТАПАД''
МАГІЛЁЎСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ ПРАДПРЫЕМСТВА “КІНАВІДЭАПРАКАТ”
УП «КІНАВІДЭАПРАКАТ» МІНГАРВЫКАНКАМА
КІНАТЭАТР «РАДЗІМА», КІНАТЭАТР «ПЕРАМОГА», EUROPA CINEMAS
ПРЭМ'ЕРА ФІЛЬМА «ПАН ТАДЭВУШ» (1928)
МУЗЫЧНАЕ СУПРАВАДЖЭННЕ — КАМПАЗІТАР МАРЦІН ПУКАЛЮК (Варшава)
Рэжысёр: Рышард Ардынскі

Пры экранізацыі несмяротнай паэмы Адама Міцкевіча сцэнарысты сумесна з рэжысёрам аформілі серыю жывых карцін у стылі малюнкаў вядомага ілюстратара Міхала Андрыёлі. Да працы над фільмам былі прыцягнутыя лепшыя кансультанты па інтэр'еры, касцюмах і рэквізітах, а здымкі прыроды вяліся ў Навагрудскім ваяводстве і на возеры Свіцязь. Падчас Другой сусветнай вайны фільм згубіўся. У 50 — я гг. былі знойдзены эпізоды агульнай працягласцю ў 42 хвіліны, а ва Ўроцлаве знайшліся чарговыя фрагменты, дзякуючы чаму стала магчымай рэканструкцыя стужкі працягласцю ў 124 хвіліны. Фільм дэманструецца ў музычным суправаджэнні польскага кампазітара Марціна Пукалюка. Будучы прыхільнікам нямога кіно, кампазітар ездзіць па кінатэатрах Еўропы і праводзіць сеансы жывой музыкі. Ён піша музыку разнастайную як па фактуры гучання, так і па стылістыцы. У яго рэпертуары: «Пан Тадэвуш» (1928 ), Рышарда Ардынскага, «Генерал» (1926) Бастэра Кітана, «Моцны Чалавек» (1929 ) Генрыха Шаро, «Шкурнік» (1929 ) Мікалая Шпікоўкага. Марцін Пукалюк сыграў больш за 100 сеансаў з жывой музыкай у лепшых студыйных кінатэатрах Польшчы і Еўропы.
Пачатак у 17.00
Уваход вольны

Праект «Захаванне і аблічбоўка даваенных мастацкіх фільмаў у Нацыянальным кінаархіве ў Варшаве" фінансаваны са сродкаў Еўрапейскага фонда рэгіянальнага развіцця ў рамках рэалізацыі XI прыярытэта "Культура і культурная спадчына" аператыўнай праграмы “Інфраструктура і навакольнае асяроддзе”.