падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыя польскага мастацкага фільма «Язмін»

26 верасня 2009Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр «Цэнтральны»
Рэжысёр: Ян Якуб Кольскі
Польшча, 2006 г.
Працягласць: 1 гадзіна 47 хвілін

Фільм апавядае загадкавую і магічную гісторыю, напоўненую пачуццёвымі пахамі, асаблівым святлом, якое распаўсюджвае вакол сябе каханне. Манастыр, у якім адбываецца дзеянне фільма, не адрозніваўся б ад іншых, калі б не тое, што тры манахі валодаюць незвычайнымі рысамі. Кожны з іх мае розны фруктовы пах: адзін пахне чаромхай, другі — чарэшняй, а трэці — слівай, і гэтыя пахі валодаюць асаблівымі ўласцівасцямі…

У манастыры з’яўляецца маладая рэстаўратар, якая атрымлівае даручэнне аднавіць іконы. Наташа прыязджае разам са сваёй 5-гадовай дачкой Геняй. Абаянне і дапытлівасць дзяўчынкі ўносяць шмат замяшання ў спакойнае жыццё манахаў… У гэтай гісторыі і людзі, і будынкі, і пахі маюць свае таямніцы…
Гэта фільм, які пахне каханнем!

Фільм дэманструецца на польскай мове з беларускімі субтытрамі.

Пачатак а 19-й гадзіне.