падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Вечар польскага дакументальнага кіно

6 лiстапада 2019Кiно
Месца: Мінск, К/т "SILVER SCREEN", зала №2

6 лістапада у рамках ХХVI Міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» адбудзецца 
Вечар польскага дакументальнага кіно, дзе будуць дэманстравацца дзве стужкі:  і "Справа Ёханы Лангефельд", "Добрая змена"

18: 30 /т "SILVER SCREEN"), зала №2

"Справа Ёханы Лангефельд"  (Польшча, Германія), рэж. Уладэк Юркаў, Гербург Родэ-Даль 

Невядомая гісторыя Ёханы Лангефельд, наглядчыцы канцлагераў Асвенцім і Равенсбрук. Пасля вайны яна здолела збегчы з кракаўскай турмы. Яе выратавалі былыя вязні. Чаму людзі, што перажылі жахі Равенсбруку, дапамаглі эсэсаўскай наглядчыцы пазбегнуць пакарання? Аўтары польска-нямецкага фільма даследуюць абставіны гэтых уцёкаў, а таксама адказваюць на пытанне, кім была Ёхана Лангефельд.

2019 МКФ «RIFFA» (Канада) — гран-пры за лепшы замежны дакументальны фільм
МКФ «Neisse» (Германія, Польшча, Чэхія) — афіцыйная праграма
МКФ дакументальнага гістарычнага кіно «DOCK» (Балгарыя) — афіцыйная праграма
МКФ «KinoDUEL» (Расія) — афіцыйная праграма МКФ «AegeanDocs» (Грэцыя) — афіцыйная праграма



20: 30  /т "SILVER SCREEN"), зала №2

"Добрая змена"  (Польшча, Францыя), рэж. Конрад Шалайскі 

Палітычнае напружанне ў Польшчы надзвычай абвастрылася. Пра перамены ў краіне распавядаюцьдзве гераіні. Яны — па розныя бакі палітычных барыкад. Абедзве любяць і ганарацца сваёй краінай, абедзве хочуць для яе лепшай долі. Але іх уяўленні пра дабро для радзімы радыкальна адрозніваюцца. Марта выступае за моцную Польшчу і падтрымлівае кіруючую кансерватыўную партыю «Права і справядлівасць». Ціта абірае еўрапейскі шлях і лічыць, што ўрадавая праграма «Добрая змена» — інструмент падаўлення ліберальных свабод. Рэжысёр прапануе непрадузяты погляд на закуліссе варожых адзін да аднаго лагераў.

2018 МКФ «Watch Docs» (Польша)
2019 МКФ «Адзін свет» (Чэхія) — чэшская прэм’ера
МКФ «Нязручныя фільмы» (Літва) — праграма «Межы»



НАБЫЦЬ КВІТОК