падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"Зыгмунд Урублеўскі. Гарачы кісларод"

4 снежня 2018Кiно
Месца: Мінск, Кінатэатр Velcom Cinema, ГЦ Dana Mall, вул. Пятра Мсціслаўца, 11

Студыя гістарычных фільмаў «Майстэрня Уладзіміра Бокуна» пры падтрымцы Міжнароднага фонду "Навука вакол нас» і Польскага Інстытута ў Мінску
запрашаюць на прэм'еру фільма
"Зыгмунд Урублеўскі. Гарачы кісларод" , прысвечанага асобе польскага фізіка, прафесара Ягелонскага уінверсітэта і члена Польскай Акадэміі Уменняў, які паходзіў з Гродна.

Паказ адбудзецца 4 снежня ў 19:00 у кінатэатры Velcom Cinema, ГЦ Dana Mall,  (вул. Пятра Мсціслаўца, 11)



Аўтары сцэнарыя: Анжаліка Новікава, Уладзімір Бокун
Рэжысёр: Аляксей Макаранка
Аператар: Павел Якушэвіч
Прадзюсер: Уладзімір Бокун

У галоўных ролях: Андрэй Новік, Дзмітрый Якубовіч, Кацярына Явід, Яўген Хвесюк, Андрэй Корзан, Дзмітрый Сабалеўскі

Ён ведаў, што яго эксперыменты небяспечныя для жыцця, але працягваў іх насуперак перасцярогам аўтарытэтных навукоўцаў. Дзе праходзіць мяжа паміж адчайнай бестурботнасцю і свядомай рызыкай? Ці варта нават вялікае адкрыццё жыцця чалавека? На гэтыя пытанні спрабуюць адказаць аўтары фільма «Зыгмунд Урублеўскі. Гарачы кісларод».