падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“ЛІВОНСКАЯ ВАЙНА 1558-1570 гг. І ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ”

22 лютага 2013Гісторыя
Месца: Мінск, Выдавецтва "Мэдысонт"

“ЛІВОНСКАЯ ВАЙНА 1558-1570 гг. І ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ”

Дапоўненае выданне манаграфіі вядомага беларускага даследчыка Андрэя Янушкевіча прысвечана ўдзелу Вялікага княства Літоўскага ў Інфлянцкай вайне 1558-1570 гг. У працы разглядаюцца ход ваенных дзеянняў і дыпламатычных зносін ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай, праблемы арганізацыі ўзброеных сіл і іх фінансава-матэрыяльнага забеспячэння, чыннікі ўплыву ваеннага становішча на развіццё ўнутрыпалітычных і сацыядэмаграфічных працэсаў у ВКЛ, у прыватнасці, на заключэнне Люблінскай уніі 1569 г. з Польскай Каронай.