падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Міжнародная навуковая канферэнцыя

15 - 17 кастрычнiка 2009Гісторыя
Месца: Мінск, БІП – Інстытут правазнаўства

Міжнародная навуковая канферэнцыя з удзелам польскіх навукоўцаў, прысвечаная 440-й гадавіне ўтварэння Люблінскай Уніі паміж Польскай Каронай і Вялікім княствам Літоўскім.

Гэтая падзея здаўна з’яўляецца прадметам спрэчак гісторыкаў. Чым было па сваім кшталце злучэнне Польскай Кароны і Вялікага княства Літоўскага ў адзіную дзяржаву Рэч Паспалітую Абодвух Народаў — раўнапраўнай інтэграцыяй на федэрацыйных пачатках ці прымусовай інкарпарацыяй слабеючага ў варунках Інфлянцкай вайны Княства?

Будуць закранутыя пытанні прававога і гістарычнага абгрунтавання тэрытарыяльных змен, грамадскіх рэакцый на геапалітычныя трансфармацыі, уплыву перамен у статусе дзяржаў і асобных тэрыторый на ўнутранае сацыяльна-палітычнае, эканамічнае і этнакультурнае развіццё розных еўрапейскіх народаў і краін.

БІП — Інстытут правазнаўства, г. Мінск, вул. Караля 3