падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Чарнобыльская аварыя і грамадства: 30 год пасля катастрофы»

15 - 16 красавiка 2016Гісторыя
Месца: Мінск, Вул. Кастрычніцкая, 16 (крэатыўная прастора “Цэх”)

 
Трыццацігоддзе аварыі на Чарнобыльскай АЭС павінна стаць нагодай для пэўнай “інвентарызацыі” нашых ведаў па праблеме чалавека і грамадства ў “постчарнобыльскім свеце” і, магчыма, для вызначэння новых накірункаў даследаванняў. Не сакрэт, што па шэрагу прычын гэтая катастрофа і яе наступствы ў Беларусі аказаліся адсунутымі на перыферыю грамадскай і навуковай зацікаўленасці. Аднак, як паказалі даследаванні Беларускага архіва вуснай гісторыі (2015), Чарнобыль па-ранейшаму адгукаецца вялікім болем у памяці тых, каго закранула гэтая трагедыя. Адначасна яна падкрэслівае значэнне сацыяльных і гуманітарных навук, а таксама адказнасць навукоўцаў за тое, што адбываецца з чалавекам і грамадствам у сітуацыі глабальнай катастрофы.

На сайце БАВГ апублікавана праграма канферэнцыі – усе зацікаўленыя могуць з ёй азнаёміцца па спасылцы.