падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

МСЦІСЛАЎ І МСЦІСЛАЎСКІ КРАЙ: ГІСТОРЫЯ, ПАДЗЕІ, ЛЮДЗІ

26 - 27 верасня 2019Гісторыя
Месца: Мсціслаў, вул. Пятра Мсціслаўца, 8. Сярэдняя школа № 2

26-27 верасня 2019 г. г. Мсціславе Магілёўскай вобласці адбудзецца Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя "Мсціслаў і Мсціслаўскі край: гісторыя, культура, людзі".

У канферэнцыі прымаюць удзел польскія гісторыкі:
  1. Нагельскі Міраслаў, доктар габілітаваны, прафесар. Інстытут гістарычны Варшаўскага ўніверсітэта (Варшава, Польшча).
  2. Латышонак Алег, доктар габілітаваны, прафесар. Інстытут гістарычны Беластоцкага ўніверсітэта (Беласток, Польшча)
  3. Бабятыньскі Конрад, доктар габілітаваны. Інстытут гістарычны Варшаўскага ўніверсітэта (Варшава, Польшча)
  4. Маеўскі Анджэй Адам, доктар. Інстытут гістарычны Варшаўскага ўніверсітэта (Варшава, Польшча)
  5. Каладзей Роберт, доктар габілітаваны. Інстытут гістарычны Вроцлаўскага ўніверсітэта (Вроцлаў, Польшча)
  6. Касажэцкі Крыштаф, доктар. Нацыянальная бібліятэка Польшчы (Варшава, Польшча)
  7. Шваціньскі Томаш, доктар, адз’юнкт. Інстытут кнігі і чытання Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы (Варшава, Польшча).

Плануемае поле канферэнцыі:

— Археалогія Мсціслаўскага края;
- Мсціслаўскае княства і князі Мсціслаўскія;
- Мсціслаўшчына ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;
- Мсціслаў — цэнтр павета ў складзе Расійскай імперыі;
- Савецкая эпоха і падзеі Вялікай Айчыннай вайны;
- Захаванне культурнай прасторы і турыстычны патэнцыял Мсціслаўшчыны.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская.