падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"НЯСВІЖСКІ ЗАМАК: ПАДЗЕІ, АСОБЫ, СПАДЧЫНА

6 верасня 2018Гісторыя
Месца: Нясвіж, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”

6-7 верасня 2018 г. у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж” адбудзецца міжнародная навуковая канферэнцыя

“Нясвіжскізамак: падзеі, асобы, спадчына”, прысвечаная 435-годдзю пачатку будаўніцтва Нясвіжскага замка

 У 1583 г. па ініцыятыве князя Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі ў Нясвіжы пачалося будаўніцтва мураванагазамка, які павінен быў сімвалізаваць магутнасць і багацце роду Радзівілаў. Зачатыры з лішнім стагоддзі, якія прамінулі з таго часу, замак зведаў розныяперыяды: і росквіту, і заняпаду.  Насённяшні дзень гэта адзін з найбольш папулярных турыстычных аб’ектаў нашайкраіны і своеасаблівая візітная картка Беларусі.
У канферэнцыі прымуць удзел шматлікія навукоўцы з Польшчы.

 

Асноўныя накірункі работы канферэнцыі

 -                    Род Радзівілаў угісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай;

-                    Фартыфікацыйнаебудаўніцтва на землях ВКЛ у XVI-XVIII стст.;

-                    Прадстаўнікі родуРадзівілаў, як гаспадары Нясвіжскага палаца і ардынацыі;

-                    Нясвіжскаярэзідэнцыя ў ваенна-палітычных падзеях XVII-XX стст.;

-                    Фарміраванне і лёсрадзівілаўскіх калекцый, архіваў і бібліятэк;

-                    Адлюстраваннегісторыі палаца ў мемуарах і эпісталярнай спадчыне;

-                    Будаўніцтва,рэканструкцыі і рэстаўрацыя Нясвіжскага палаца;

-                    Нясвіж яктурыстычны аб’ект: вопыт і перспектывы выкарыстання.

Праблематыка канферэнцыі адкрыта для новых накірункаў.