падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“ПРАВА Ў ПРАКТЫЦЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА”

13 - 15 кастрычнiка 2010Гісторыя
Месца: Мінск, БІП-Інстытут правазнаўства, вул. Караля, 6

Міжнародны навуковы “круглы стол”, прысвечаны праблемам правапрымянення ў XV-XVIII стст. з удзелам вядомых гісторыкаў права з Беларусі, Польшчы і Украіны. “Круглы стол” ладзіцца сумесна з БІП-Інстытутам правазнаўства – сталым партнёрам Польскага Інстытута ў правядзенні навуковых мерапрыемстваў па гісторыі прававых і дзяржаўных інстытутаў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
 
13 КАСТРЫЧНІКА 2010 ГОДА
14.00-18.00
Урачыстае адкрыццё.
 
Вечаровае пасяджэнне
(мадэратар – д.г.н., праф. Аляксей Вішнеўскі)
 
prof. dr hab. Andrzej Zakrzewski
Prawo Wielkiego Ksiestwa Litewskiego w XVI–XVIII w. – teoria a praktyka праф.
д-р навук Анджэй Закжэўскі (Варшаўскі універсітэт, Польшча)
 Права Вялікага княства Літоўскага ў XVI–XVIII стст. – тэорыя і практыка
 
к.г.н. Аляксандр Груша (Інстытут гісторыі НАН Беларусі)
Сакральная сфера ў праве Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XIV – першай трэці XVI ст.: дынаміка секулярызацыі

к.г.н. Володимир Поліщук
Регламентація публічно-правових процедур у ВКЛ за матеріалами луцьких замкових книг 1560-х років
к.г.н. Валадымір Палішчук (Інстытут украінскай археаграфіі і крыніцазнаўства імя М. Грушэўскага НАН Украіны)
Рэгламентацыя публічна-прававых працэдур у ВКЛ паводле матэрыялаў луцкіх замкавых кніг 1560-х гг.
 
mgr Maciej Mikuła
Oddziaływanie ziemskiego prawa polskiego na prawo litewskie w zakresie pozycji prawnej wdowy do 1529 r.
м-р Мацей Мікула (Ягелонскі універсітэт у Кракаве, Польшча)
Уплыў польскага права на літоўскае заканадаўства ў пытанні прававой пазіцыі ўдавы (да 1529 г.)
 
 
14 КАСТРЫЧНІКА 2010 ГОДА
09.00-13.00
Ранішняе пасяджэнне (мадэратар – д.г.н. Георгій Галенчанка)
 
dr Wioletta Zielecka
Praktyka dziedziczenia w Wielkim Księstwie Litewskim w XVI–XVII wieku
д-р Віялетта Зялецка (Універсітэт Мікалая Каперніка ў Торуні, Польшча)
Практыка ўспадкавання ў Вялікім княстве Літоўскім у XVI-XVII ст. к.г.н.
 
Наталка Старченко
Функціонування судочинства на Волині після прийняття ІІ Литовського статуту (1566 р. – початок ΧVІІ ст.)
к.г.н. Наталка Старчанка (Інстытут украінскай археаграфіі і крыніцазнаўства імя М. Грушэўскага НАН Украіны)
Функцыянаванне судаводства на Валыні пасля прыняцця II Літоўскага статута (1566 г. – пачатак ΧVІІ ст.)

 к.г.н. Наталля Сліж (БІП – Інстытут правазнаўства, Гродна)
Рэалізацыя на практыцы нормаў Статутаў ВКЛ па шлюбных дачыненнях
 
к.г.н. Валянцін Голубеў (Інстытут гісторыі НАН Беларусі)
Копныя суды ў судовай сістэме ВКЛ
 
 14.00-18.00
Вечаровае пасяджэнне
(мадэратар – д.г.н., праф. Аляксей Вішнеўскі)
 
 prof. dr hab. Andrzej Rachuba
Prawo w wojnie domowej na przykładzie konfliktu tzw. republikantów z Sapiehami праф.
д-р навук Анджэй Рахуба (Інстытут гісторыі Польскай акадэміі навук)
Права ў грамадзянскай вайне (на прыкладзе канфлікту г.зв. “рэспубліканцаў” з Сапегамі)
 
Андрэй Радаман (Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь)
Новагародскі каптуровы суд у 1587–1588 гг. і практыка прызнання і выканання яго выракаў на прыкладзе справы Сноўскіх (1588–1594 гг.)

к.г.н. Сцяпан Захаркевіч (БДУ)
Юрыдычны статус этнічных меншасцяў ВКЛ: прававая абарона ці дэкларацыя намераў
 
 к.г.н. Андрэй Мацук (Інстытут гісторыі НАН Беларусі)
Права і справа смяротнага пакарання Міхала Валадковіча ў 1760 г.