падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«Шляхі да Незалежнасці»

5 сакавiка - 5 красавiка 2009Гісторыя
Месца: Віцебск, Віцебскі абласны краязнаўчы музей

Шляхі да незалежнасці5 сакавіка 2009 г. а 16-й гадзіне, Віцебскі абласны краязнаўчы музей (вул. Леніна, 36), Вайсковы аташат Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскі Інстытут у Мінску запрашаюць на адкрыццё выставы «Шляхі да Незалежнасці», прысвечанай 90-й гадавіне Незалежнасці Польшчы.

 Атрыманне незалежнасці ў лістападзе 1918 года з’яўляецца пераломным момантам у гісторыі польскага народа. Прэзентаваная з гэтай нагоды выстава гэта спроба рэканструкцыі падзей таго часу. Выстава складаецца з дзьвух частак: «Шляхі да Незалежнасці» і «Стваральнікі Незалежнасці».

Першая частка прадстаўлена 16 планшэтамі, якія распавядаюць пра тагачасную гістарычную рэчаіснасць, эмоцыі і спадзяванні палякаў, якія нягледзячы на складаныя абставіны і падзел краіны заўсёды імкнуліся да сваёй незалежнасці.

Другая частка складаецца з 13 планшэтаў, на якіх прадстаўлены асобы кіраўнікоў і найбольш вядомых дзяржаўных дзеячаў Польшчы, непасрэдна звязаных з падзеямі 1918 г. Сярод іх: Юзэф Пілсудскі, Раман Дмоўскі, Вінцэнты Вітас, Ігнацы Дашыньскі, Казімеж Сасноўскі, Ігнацы Падэрэўскі, Уладыслаў Сікорскі і іншыя. Выстава дапоўненая цытатамі з канстытуцыі Рэчы Паспалітай і твораў сучаснікаў.

Выстава будзе працаваць да 5 красавіка 2009 г.
Віцебскі абласны краязнаўчы музей вул. Леніна, 36
тэл.: 36-47-12, 36-05-87