падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"Уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польскім Каралеўствам: праблемы суверынітэту"

23 - 24 мая 2019Гісторыя
Месца: Мінск, Цэнтральная навуковая бібліятэцка імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15).

23-24 мая ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларусі адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя "Уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польскім Каралеўствам: праблемы суверынітэту",
у якой прымуць удзел шматлікія навукоўцы з Польшчы.
Канферэнцыя пачынае працу 23 мая а 10-й гадз. у Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Я. Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15).

Праблемнае поле канферэнцыі:

- Тэорыя дзяржаўнага суверэнітэту ў краінах Еўропы (позняе Сярэднявечча і ранні Новы час);

- Працэсы інтэграцыі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе ў XIV – XVI стст.;

- Узаемаадносіны ВКЛ і Польшчы: ад Крэва да Любліна;

- Люблінская унія 1569 г.: рэальнасць і альтэрнатывы;

- Эвалюцыя ўзаемаадносін ВКЛ з Польшчай у XVII – XVIII стст.


Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, англійская.

Кантакты:

Васіль Аляксеевіч Варонін,

220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1,

Інстытут гісторыі НАН Беларусі.

Тэл. + 375 (17) 284-16-31, факс + 375 (17) 284-18-70,

е-mail: v.varonin@outlook.com


Люблінская Унія - пагадненне паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім, падпісанае 1 ліпеня 1569 года на генеральным сойме ў Любліне. Апісаны як рэальная унія, у адрозненне ад папярэдніх, звязваючых абедзве дзяржавы толькі асобай уладара (персанальная ўнія). Ён быў прыняты 28 чэрвеня і падпісаны 1 ліпеня 1569 г., канчаткова ратыфікаваны каралём 4 ліпеня 1569 г. У выніку паўстала дзяржава, якая вядомая ў гістарыяграфіі як Рэч Паспалітая – з агульным манархам, гербам, парламентам, валютай, знешняй і абароннай палітыкай – захоўваўся асобны скарб, дзяржаўныя ўстановы, армія і суд.

Акт Люблінскай Уніі захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ў Варшаве.

«Люблінская унія» (Ян Матэйка, 1869 г., памер 298 × 512 cм, Любельскі музей у Любліне)