падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“Успаміны Кшыштафа Завішы, ваяводы мінскага (1666-1721)”

3 лiстапада 2010Гісторыя
Месца: Мінск, Выдавецтва В. Хурсіка

«Успаміны Крыштафа Завішы» – унікальны літаратурны і гістарычны помнік канца XVII — пачатку XVIII стст. У кнізе тагачасны мінскі стараста і ваявода К. Завіша занатаваў не толькі падзеі асабістага жыцця, але і напісаў партрэты сваіх сучаснікаў – ураднікаў рознага ўзроўню, сенатараў, каралёў Рэчы Паспалітай. Успаміны поўняцца цікавымі побытавымі сцэнамі, у іх апісаны сустрэчы аўтара са шведскім каралём Карлам XII і рускім царом Пятром I. На працягу доўгага часу «Успаміны Крыштафа Завішы» з’яўляліся аўтэрытэтнай крыніцай для гісторыкаў Беларусі, Польшчы і іншых краін, як твор, які вельмі дакладна характарызуе сваю эпоху. Кніга перакладзена са старапольскай на беларускую мову ўпершыню. Яна дазваляе шырокаму колу беларускіх чытачоў далучыцца да праўдзівага апісання гісторыі Рэчы Паспалітай.