падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“Ваенная гісторыя дома Радзівілаў”,

20 - 21 красавiка 2017Гісторыя
Месца: Нясвіж, Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж"

20-21 красавіка ў палацы князёў Радзівілаў Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" адбудзецца міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Ваенная гісторыя дома Радзівілаў”, прысвечаная 270-годдзю заснавання нясвіжскага кадэцкага корпуса.
 
25 мая 1747 г. Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька выдаў “Пастанову, якая служыць да адукацыі кадэцкага корпуса”. Згодна з ёй, у Нясвіжы была заснавана школа для падрыхтоўкі афіцэрскіх кадраў – першая ваенная навучальная ўстанова на тэрыторыі Беларусі. Гэта добрая нагода ўспомніць і ацаніць уклад прадстаўнікоў дому Радзівілаў у ваенную гісторыю.
 
На канферэнцыі прагучаць даклады, прысвечаныя радзівілаўскім калекцыям зброі і даспехаў, ваенна-дыпламатычным поспехам і паражэнням, гарнізоннай музыцы і фартыфікацыі.
 
 
Сярод удзельнікаў канферэнцыі навуковыя супрацоўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, музейныя супрацоўнкі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”, Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, даследчыкі гісторыі роду Радзівілаў з Украіны, Польшчы і Расіі.
 
Дадатковая інфармацыя па канферэнцыі:
Тэлефон: 80177024281