Выданне кнігі “МАСКОЎСКАЯ ЎЛАДА НА ЛІТВЕ 1863-1869”
31 студзеня 2013Гісторыя
Месца: Мінск, Выдавецтва Віктара Хурсіка
да 150-ГОДДЗЯ СТУДЗЕНЬСКАГА ПАЎСТАННЯ 1863 г.
Кніга непасрэднага ўдзельніка студзеньскага паўстання 1863 года, афіцэра паўстанцкага атрада, а пазней ссыльнага Фердынанда Чапліцкага (1828-1886). Аўтар апісвае факты катаванняў і здзекаў, якія цярпелі жыхары сучасных заходніх абласцей Беларусі ад расійскай адміністрацыі ў час і пасля падаўлення паўстання на працягу 1863-1869 гг. Падрабязна разгледжаны механізм вайсковага, цывільнага і рэлігійнага прымусу.
