падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выданне кнігі, прысвечанай памяці выдатнага беларускага літаратуразнаўцы і гісторыка праф. ГЕНАДЗЯ КІСЯЛЁВА (1931–2008).

30 сакавiка 2010Гісторыя
Месца: Мінск, Выдавецтва «Лімарыус»

Вядомы беларускі навуковец даследаваў гісторыю грамадскай думкі і нацыянальна-вызваленчага руху ў Беларусі ў XIX ст., а таксама жыццё і дзейнасць Кастуся Каліноўскага. Г. Кісялёў з’яўляецца ўкладальнікам зборніка дакументаў і матэрыялаў “Рэвалюцыйны пад’ём у Літве і Беларусі ў 1861–1862 гг.”, “Паўстанне ў Літве і Беларусі 1863–1864 гг.”, а таксама аўтарам кнігі “Кастусь Каліноўскі. За нашую вольнасць”. У памятны зборнік увойдуць неапублікаваныя навуковыя працы Г. Кісялёва, поўная бібліяграфія, успаміны калег, гістарычныя артыкулы, прысвечаныя галоўнай тэме даследаванняў прафесара – нацыянальна-вызваленчаму руху ў Беларусі ў XIX ст.