падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава "Ад Люблінскай уніі да Еўрапейскага Саюза”

23 - 24 мая 2019Гісторыя
Месца: Мінск, Цэнтральная навуковая бібліятэцка імя Я. Коласа НАН Беларусі, вул. Сурганава, 15

 
23-24 мая 2019 года ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польскім Каралеўствам: праблемы суверэнітэту" будзе прадстаўлена выстава "Ад Люблінскай уніі да Еўрапейскага Саюза”, што паказвае, якую ролю адыграў Люблін у фарміраванні еўрапейскай супольнасці народаў. Паказвае гісторыю і сённяшні дзень горада на шляху Польшчы і Еўропы да дэмакратыі і мірнай інтэграцыі: у прыватнасці, падпісанне Люблінскай уніі, урад Дашыньскага, ролю ВНУ ў фарміраванні многакультурнай ідэнтычнасці горада, апазіцыю 80-х гадоў і страйкі ў ліпені 1980 г., і, нарэшце, сённяшні Люблін – лідэр міжнароднага супрацоўніцтва ў рэгіёне.
 

“Ад Люблінскай уніі да Еўрапейскага саюза” - гэтымі словамі ў маі 2003 г., за год да найбуйнейшага ў гісторыі пашырэння Еўрапейскага саюза, Папа Рымскі Ян Павел ІІ, шматгадовы прафесар этыкі Каталіцкага люблінскага ўніверсітэта, нагадаў пра наватарскі федэрацыйны праект, што нарадзіўся на ўсходзе Еўропы ў XVI стагоддзі і праіснаваў больш за 200 год.

Люблінская унія была падпісаная 1 ліпеня 1569 г. паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім. Яна завяршыла доўгі працэс збліжэння гэтых дзвюх дзяржаў. У выніку паўстаў унікальны, зінтэграваны, шматнацыянальны дзяржаўны арганізм.

На падставе рашэння польскай і літоўскай шляхты была створана Рэч Паспалітая. Абедзве краіны, якія называліся Карона і Літва, мелі агульнага караля, сейм і замежную палітыку. У іх захаваліся асобны цэнтральны ўрад і адміністрацыя, казна, законы і войска.

Рэч Паспалітая, якая ахоплівала тэрыторыю сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, праіснавала два стагоддзі. Унія ніколі не была скасаваная, а яе дзеянне скончылася ў 1795 годдзе ў выніку захаплення зямель Расейскай імперыяй, Каралеўствам Прусія і Аўстрыйскай імперыяй.

У XIX стагоддзі, у часы фарміравання нацыянальных дзяржаў, Люблінскую унію крытыкавалі за абмежаванне свабод і суверэннасці народаў, якія яе стваралі. Сёння мы ўсё больш разумеем, што Люблінская унія мірным шляхам, без унутраных рэлігійных і этнічных канфліктаў, пабудавала фундамент для "Еўропы розніц".

Створаная ў выніку падпісання Люблінскай уніі Рэч Паспалітая была адной з найбуйнейшых дзяржаў Еўропы XVI стагоддзя. Шматкультурная, шматрэлігійная і шматнацыянальная краіна існавала дзякуючы ўсведамленню сумесных мэт і ўменню знаходзіць кампраміс. На падобных прынцыпах існуе сёння Еўрапейскі саюз.