падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Выстава "Сакавік 1968 у Польшчы"

6 сакавiка 2013Гісторыя
Месца: Мінск, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН РБ, вул. Сурганава, 15

Выстава "Сакавік 1968 у Польшчы"

Выстава прысвечана падзеям сакавіка 1968 года – аднаму з найважнейшых перыядаў у гісторыі Польшчы пасля другой сусветнай вайны.

Прадстаўленыя на выставе фатаграфіі можна падзяліць на чатыры часткі. Першая частка паказвае свет у другой палове 60-х гадоў і складаецца з фатаграфій, якія адлюстроўваюць Другі Ватыканскі Сабор, вайну ў В’етнаме, “культурную рэвалюцыю” ў Кітаі, шасцідзённую вайну, бунт парыжскіх студэнтаў і Пражскую вясну. Другая паказвае Польшчу перыяду кіравання Ўладзіслава Гамулкі, пачынаючы ад мітынга ля Палаца культуры ў кастрычніку 1956 года, праз штодзённае жыццё перыяду “малой стабілізацыі” і фатаграфіі сапернікаў І сакратара. Трэцяя частка паказвае падзеі асяроддзя моладзі, якая дзейнічала перад сакавіком 1968 года на тэрыторыі Варшаўскага ўніверсітэта – “камандосаў”. Чацвёртая частка коратка прадстаўляе гісторыю яўрэяў у Польшчы ў ХХ стагоддзі – ад трагедыі Халакоста і праз пагром у Кельцах да спробы пошукаў каранёў стэрэатыпаў “яўрэйскага камунізму” і яўрэяў у “бяспецы”.

Аснову выставы складаюць фатаграфіі і дакументы, якія адлюстроўваюць разгортванне сакавіцкіх падзей у розных гарадах Польшчы, пачынаючы ад спектакля “Дзяды” ў Нацыянальным тэатры, праз надзвычайны сход Варшаўскага аддзела Саюза польскіх пісьменнікаў, студэнцкія мітынгі, вулічныя маніфестацыі, масавыя сходы ў прафсаюзах, да антысеміцкай кампаніі і паслясакавіцкай эміграцыі. Разам з вядомымі фатаграфіямі на выставе прэзентуюцца ўнікальныя фатаграфіі і дакументы, знойдзеныя ў архіве Інстытута нацыянальнай памяці.

 У адкрыцці прымуць удзел прадстаўнікі Інстытута Нацыянальнай Памяці – гісторыкі Яцэк Паўлоўскі, Казімеж Краеўскі і Ежы Эйслер.
 
Пачатак а 17-ай гадзіне