падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939 - 1955”.

4 - 28 лютага 2016Гісторыя
Месца: Гомель, Палац Румянцавых і Паскевічаў, пл. Леніна, 4

4 лютага 2016 года а 16-й гадзіне ў Палацы Румянцавых і Паскевічаў (пл. Леніна, 4) адбудзецца адкрыццё гістарычнай выставы “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939 - 1955”. Гэты праект прысвечаны 70-й гадавіне Другой сусветнай вайны, 70-й гадавіне вызвалення Варшавы і 35-годдзю ўнясення рэканструкцыі «Старога горада» Варшавы ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Выстава арганізавана сумесна з Домам сустрэч з гісторыяй (Варшава), Польскім Інстытутам у Мінску і Гомельскім палацава-паркавым ансамблем.

На выставе прадстаўлены фотаздымкі квітнеючай даваеннай Варшавы, Варшавы рабуранай і пасляваеннае аднаўленне горада.

Разбурэнне Варшавы з'яўляецца беспрэцэдэнтным. Ніводная еўрапейская сталіца не падвяргалася сістэматычнаму знішчэнню толькі па волі акупантаў.

Варшава – да 1 верасня 1939 года сталіца ІІ Рэчы Паспалітай, якая налічвала 1 млн 300 тыс. жыхароў і была цэнтрам палітычнага, культурнага і грамадскага жыцця краіны – мусіла спачатку стаць правінцыйным нямецкім горадам, а пазней – пасля пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года – знікнуць з паверхні зямлі, згодна з загадам кіраўнікоў Трэцяга рэйха.

Калі 17 студзеня 1945 года на левабярэжную частку горада ўвайшла Чырвоная Армія і Войска Польскае, ён быў спустошаны і на 80% знішчаны. Варшава рабіла настолькі страшэннае ўражанне, што ўзнікалі ідэі пакінуць яе ў такім стане ў якасці помніка. Аднак было вырашана адбудаваць горад.

Менавіта ў Варшаве ўпершыню ў гісторыі чалавецтва ў такім маштабе пачалося аднаўленне не адзінкавых помнікаў, а цэлых гістарычных фрагментаў горада. Піянерскі і ўнікальны характар гэтай рэканструкцыі быў ацэнены міжнароднай думкай у 1980 годзе, калі варшаўскі Стары горад быў занесены ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Выстава будзе працаваць да 28 лютага 2016 года.