падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Адкрыццё выставы “Коткі ў польскім коміксе”

21 лiстапада 2014Лiтаратура
Месца: Мінск, Галерэя "Ў", пр. Незалежнасці, 37а

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
Польскі Інстытут у Мінску
Літаратурны Дом “Логвінаў”
 
прадстаўляюць
 
 
21 лістапада (пятніца) адбудзецца адкрыццё выставы “Коткі ў польскім коміксе”.
 
Пра фенамен польскага комікса распавядуць польскія і беларускія мастакі.
 
На выставе будуць прадстаўлены працы Агнешкі Піксы, Караліны Данэк, Марэка Турэка, Міхала Жэчніка і іншых.
 
Галерэя Ў. Пачатак а 19
 
УВАХОД ВОЛЬНЫ
 
Кшыштаф Гаўранкевіч, Крысціян Розенберг з альбома "Achtung Zelig! Другая Сусветная"
Міхал Жэчнік, "Эразмусы"
 
 
Выстава працягнецца ў галерэі да 28 лістапада.

А 22 лістапада ў суботу запрашаем на майстар-класы “Як намаляваць комікс?”, якія будуць праводзіць польскія мастакі.
 
Майстар-клас для дзетак 6-11 гадоў (12: 00-13: 00)
 
Майстар-клас для моладзі і дарослых (14: 00-16: 00).
 
Галерэя Ў
 
УВАХОД ВОЛЬНЫ
 

 

У Мінску трэці раз адбываецца мульціжанравы фэст “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”. Пачынаючы з 12 лістапада некалькі разоў у тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць адбывацца літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя імпрэзы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі. Уваход на ўсе імпрэзы — вольны.

Акрамя таго, штодня запрашаем наведаць у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) “Польскую шафу” — найвялікшы ў Беларусі аддзел з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах: сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, паэзія і проза.

Расклад імпрэзаў “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”:

26 лістапада (серада). Прэзентацыя кнігі “Мілаш. Аўтабіяграфія” з удзелам аўтара Анджэя Франашэка. Гэта прэзентацыя самага грунтоўнага на сёння жыццяпісу лаўрэата Нобелеўскай прэміі, “апошняга грамадзяніна ВКЛ”, паэта Чэслава Мілаша, які перажыў ці не ўсе бурлівыя падзеі ХХ стагоддзя. З удзелам перакладчыкаў — Марыі Казлоўскай, Марыны Шоды, Марыі Пушкінай і Андрэя Хадановіча. Кнігарня “логвінаЎ”. Пачатак а 19

2 снежня (аўторак) — Тэатралізаваная прэзентацыя перакладу драматычных п’ес драматурга Станіслава Выспяньскага “Вяселле” і “Варшавянка”. На прэзентацыі акторы Купалаўскага тэатра разыграюць некалькі ўрыўкаў з твораў драматурга. З удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага. Рэпетыцыйная сцэна Купалаўскага тэатра (Энгельса, 7). Пачатак а 18. Уваход — вольны, без квіткоў і запрашальнікаў

9 снежня (аўторак). Сустрэча з адным з найяскравых сучасных празаікаў Польшчы Паўлам Гюле і прэзентацыя беларускага пераклада яго рамана “Вайзэр Давідзік”. У сустрэчы возьме удзел перакладчыца Марына Шода і акторы Купалаўскага тэатра, якія прадставяць фрагменты з рамана. Мадэратар — Андрэй Хадановіч. Галерэя Ў. Пачатак а 19