падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

“Бібліятэка як феномен культуры”

18 - 19 кастрычнiка 2018Лiтаратура
Месца: Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі,пр. Незалежнасці, 116

18–19 кастрычніка 2018 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца V Міжнародны кангрэс “Бібліятэка як феномен культуры”.

Тэма 2018 года: “Камфортнае асяроддзе бібліятэк: новыя тэхналагічныя і матэрыяльна-тэхнічныя рашэнні”.

Тэмы для абмеркавання:

· Праектаванне, будаўніцтва і эксплуатацыя бібліятэчных будынкаў: гісторыя і сучаснасць

· Архітэктура, дызайн і арганізацыя прасторы бібліятэк

· Інжынерная інфраструктура бібліятэк: электразабеспячэнне, асвятленне, ацяпленне, вентыляцыя і кандыцыяніраванне паветра

· Мэбля і іншае спецыяльнае бібліятэчнае абсталяванне

· Аўдыя-, відэа-, тэле-, медыятэхналогіі ў бібліятэцы

· Сродкі і тэхналогіі забеспячэння аховы, захаванасці і бяспекі ў бібліятэцы

· Тэхнічныя сродкі сувязі і сістэмы тэлекамунікацыі ў бібліятэцы

· Сеткавыя тэхнічныя і праграмныя сродкі бібліятэк

· Тэхналогіі воблачных вылічэнняў у дзейнасці бібліятэк

· Інфармацыйна-пошукавыя сістэмы бібліятэк

· Электронныя бібліятэкі і анлайн-рэсурсы ў бібліятэчна-інфармацыйнай прасторы

· Тэхнічныя сродкі сканіравання, капіравання, тыражыравання дакументаў у бібліятэцы

· Інтэрнэт-тэхналогіі ў дзейнасці бібліятэк: паслугі і сэрвісы

Пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску удзел у кангрэсе прымае Хенрык Холендэр, дырэктар бібліятэкі Ўніверсітэта Лазарскага (Варшава).

Падрабязная інфармацыя на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі