падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні

4 - 5 красавiка 2019Лiтаратура
Месца: Мінск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, пр. Незалежнасці, 116

 
4–5 красавіка 2019 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца юбілейныя ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні.

Мэта мерапрыемства – кансалідацыя навуковай супольнасці для абмеркавання актуальных пытанняў па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымулявання супрацоўніцтва паміж даследчыкамі кніжнай культуры.

Тэматыка канферэнцыі будзе вылучацца разнастайнасцю, нязменнай цікавасцю да кніжнай культуры Беларусі і асэнсаваннем яе феномена ў сусветным кантэксце. Традыцыйна праблемнае поле канферэнцыі будзе ўключаць пытанні гісторыі рукапіснай і друкаванай кніжнай культуры ад старажытнасці да сучасных тэндэнцый развіцця.

Праблемнае поле канферэнцыі:

Навукова-даследчы аддзел кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: традыцыі і сучасныя дасягненні.

Сучасныя бібліялагічныя школы, даследаванні і канцэпцыі.

Роля асобы ў стварэнні і развіцці кнігазнаўства.

Рукапісная кніжнасць Беларусі.

Беларуская рукапісная і друкаваная кніга ў айчынных і замежных зборах.

Беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст.

Беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.

Гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі.

Мастацкае афармленне рукапіснай і друкаванай кнігі.

Бібліяграфічны ўлік кніжных помнікаў Беларусі.

Сучасная беларуская кніга.

Кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі.

Мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, украінская, англійская.

Дзякуючы падтрымцы Інстытута Польскага ў Мінску вядомыя польскія вучоныя з Варшавы, Кракава, Вроцлава і Ольштына плануюць прыняць удзел у ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях і прэзентаваць даклады па гісторыі кніжнай культуры:

Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў (prof. dr hab. Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew), доктар навук, прафесар Універсітэта Вармінска-Мазурскага (Ольштын);

Марыя Підлыпчак-Майеровіч (prof. dr hab. Maria Pidłypczak-Majerowicz), прафесар, доктар навук, старшыня праграмнага камітэта Карпарацыі вроцлаўскіх бібліятэкараў (Вроцлаў);

Гжэгаж Нець (prof. dr hab. Grzegorz Nieć), доктар навук, прафесар Педагагічнага ўніверсітэта імя Камісіі народнай адукацыі (Кракаў);

Лілія Коўкель (dr Lilia Kowkiel), кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік аддзела польскага біяграфічнага слоўніка Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук (Кракаў);

Томаш Шваціньскі (dr Tomasz Szwaciński), кандыдат гістарычных навук, в.а. кіраўніка Інстытута кнігі і чытання Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве (Варшава).