падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ЛІТАРАТУРА ПА-ЗА МЕЖАМІ

2 верасня 2017Лiтаратура
Месца: Мінск, Дом Дружбы (вул. Захарава, 28)

 
Упершыню ў Мінску!

2 верасня 2017 г.

а 17-й гадзіне ў Доме Дружбы (вул. Захарава, 28)

Польскі Інстытут у Мінску ладзіць польска-беларускія чытанні легендарнай п'есы Станіслава Выспяньскага "Вяселле".

Праект ажыццяўляецца пад дэвізам “Літаратура без межаў” і мае сваёй асноўнай мэтай нагадаць пра важнасць чытання і асалоду ад сустрэчы з кнігай. Літаратурнымі чытаннямі ў Мінску мы імкнемся падкрэсліць сяброўства, супольную спадчыну і блізкія культурныя сувязі паміж народамі Польшчы і Беларусі. 2 верасня будзем чытаць “Вяселле” на дзвюх мовах, на выбар удзельнікаў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладзе Лявона Баршчэўскага на беларускую мову.

Кожны, хто любіць чытаць, можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпламатамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай і польскай культур, студэнтамі паланістыкі, слухачамі курсаў польскай мовы, а таксама ўсімі, каму блізкая польская мова і каго цікавіць польская культура.

За правіламі ўдзелу сачыце на нашым сайце, а таксама на старонках у сацыяльных сетках FB і VK.

У чытанні прымаюць удзел прафесійныя акцёры розных тэатраў Мінска, аўтарскую музыку выканаюць Эрык Арлоў-Шымкус і Андрэй Еўдакімаў, будуць паказаны фотапраекцыі выяўленчых твораў аўтара п’есы, а таксама фатографа Волі Савіч, кадры са знакамітай кінастужкі Анджэя Вайды і шмат іншага. Тэатралізаваную частку ладзіць “Тутэйшы тэатр” (Тэатральны праект Андрэя Саўчанкі).

2 верасня ў Польшчы праходзіць акцыя “Нацыянальнае чытанне” пад патранажам прэзідэнта РП Анджэя Дуды і яго жонкі Агаты Корнхаўзер-Дуды. У фінале “Нацыянальнага чытання” ў гэтым годзе ўдзельнічаюць тысячы пляцовак і ўстаноў культуры не толькі ў Польшчы, але і ва ўсім свеце: ад Аўстраліі і Новай Зеландыі да ЗША – між іншым Украіне, Літве, Латвіі, Германіі, Італіі, Францыі, Вялікабрытаніі і Венгрыі.

Калі Вы хочаце пачытаць “Вяселле” Станіслава Выспяньскага на польскай або беларускай мове разам з намі, калі ласка, запоўніце заяўку на ўдзел у мерапрыемстве.