падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«МІЖМОР'Е ЛІТАРАТУР»

12 - 13 жнiўня 2017Лiтаратура
Месца: арт-вёска Каптаруны

12-13 жніўня ў аграсядзібе «Арт-вёска Каптаруны» адбудзецца ІI Міжнародны open-air форум «Міжмор’е літаратур», тэмай якога ў гэтым годзе стане — Літаратурнае міжмор’е. Рассоўваючы межы. Фармат форума: дыскусіі і панэлі з удзелам вядомых пісьменнікаў, публіцыстаў, дзеячаў культуры, лідараў грамадскай думкі з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы і Германіі.

Мінулы год стаўся годам выпрабаванняў для заходніх краін, краін Цэнтральная і Усходняй Еўропы, паставіўшы пад пытанне тыя геапалітычныя саюзы, якія складаліся дзесяцігоддзямі. Падаецца, наступныя гады пройдуць пад знакам пошуку новых стратэгій суіснавання, у тым ліку новых фарматаў узаемадзеянне культур. Падчас форума з культурнай перспектывы нам хацелася б абмеркаваць не толькі магчымыя будучыя сцэнары ў сітуацыі «крызіса Еўропы», але паразважаць над агульнымі старонкамі мінулага, што можа стаць адпраўной кропкай для узаемапрыцягнення і ўзаемаабмена ў новым фармаце.

Госці форума: Андрэас Ростэк (Германія), Марыюс Івашкявічус (Літва), Браніслаў Вільдштэйн, Юстына Чэхоўска (Польшча), Таццяна Пастушэнка, Мікола Рабчук (Украіна), Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Аляксей Братачкін, Аксана Гайко, Сяргей Дубавец, Артур Клінаў, Таня Скарынкіна, Вольга Шпарага, Таццяна Шчытцова, Юля Цімафеева (Беларусь).

ПАПЯРЭДНЯЯ ПРАГРАМА

Арганізатары форума: аграсядзіба «Арт-вёска Каптаруны», Літаратурны дом «Логвінаў». Пры падтрымцы Польскага інстытута ў Мінску, Інстытута Адама Міцкевіча ў Варшаве, Амбасады Літоўскай рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Гётэ Інстытута ў Мінску.

http://kaptaruny.com