падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя,
гістарычныя і культурныя сувязі"

21 - 23 чэрвеня 2018Лiтаратура
Месца: Мінск, Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Карла Маркса, 31)

21 — 23 чэрвеня адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя  "Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі", прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча. 
Арганізатарамі канферэнцыі выступілі - Грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Польскі Інстытут у Мінску.


Праграма

21 чэрвеня (чацвер)

Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

(вул. Карла Маркса, 31)

 

9.00 — рэгістрацыя ўдзельнікаў

10.00 — урачыстае адкрыццё канферэнцыі (аўд. 307)

10.40-13.30 — пленарнае пасяджэнне

13.30-15.00 — перапынак

 
Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

(вул. Сурганава, 1,корпус 2, зала пасяджэнняў 302-304)

15.00-19.00 — круглы стол, прысвечаны Антаніне Абрэмбскай-Яблоньскай і Юзафу Абрэмбскаму

  

22 чэрвеня (пятніца)

Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

 9.00-12.00 — праца секцый

13.00-22.00 — падарожжа памясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю Адама Міцкевіча (Завоссе, Навагрудак,возера Свіцязь)

  

23 чэрвеня (субота)

Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

 10.00-11.20 — праца секцый

11.30-12.00 - закрыццё канферэнцыі (322 аўд.)