падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Майстар-класы для дзетак і дарослых "Як намаляваць комікс?"

22 лiстапада 2014Лiтаратура
Месца: Мінск, Галерэя "Ў", пр. Незалежнасці, 37а

22 лістапада ў суботу ў рамках "Месяца польскай літаратуры" адбудуцца майстар-класы “Як намаляваць комікс?”, якія будуць праводзіць польскія мастакі.
 
Майстар-клас для дзетак 6-11 гадоў (12: 00-13: 00)
 
Самыя маленькія могуць прыходзіць з бацькамі
 
Майстар-клас для дзяцей будзе адбывацца ў форме некалькіх крэатыўных гульняў. Будзем займацца працай над стварэннем героя комікса, дапаўненнем няскончаных гісторый у малюнках і навучымся выказваць розныя эмоцыі з дапамогай малюнкаў. Самых маленькіх чакаюць разнастайныя размалёўкі і пластычныя заданні. Таксама адбудуцца інтэграцыйныя забавы для ўсёй групы.
З майстар-класаў удзельнікі выйдуць з уласнаручна намаляваным фрагментам комікса і порцыяй ідэй да далейшай забавы.
 
Майстар-клас для моладзі і дарослых (14: 00-16: 00).

У часе майстар-класаў будуць выкананыя некалькі групавых і індывідуальных заданняў, мэтай якіх будзе стымуляванне крэатыўнасці і паказ методык, якімі творца можа карыстацца на пачатковай стадыі працы над коміксам. Эксперыментальным спосабам паспрабуем стварыць адну або некалькі ілюстраваных гісторый, зоймемся тэмай стварэння героя і рознымі спосабамі спалучэння тэксту з графікай. Папрацуем з метадамі, якія выкарыстоўваюцца ў майстэрнях ілюстрацыі і комікса ў мастацкіх вучэльнях. Асноўнай мэтай майстар-класаў будзе стымуляванне фантазіі і паказ розных шляхоў натхнення ў часе стварэння рысункаў-апавяданняў.

У праграме майстар-класаў таксама прадугледжана некалькі мастацкіх інтэграцыйных забаў.

Галерэя Ў
 
УВАХОД ВОЛЬНЫ