падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«Моўная палітра еўрапейскай кніжнай культуры XVI–XXI стст.»

25 верасня - 12 кастрычнiка 2009Лiтаратура
Месца: Мінск, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Выстава старадрукаў, выдадзеных на розных еўрапейскіх мовах, са збораў аддзела рэдкай кнігі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі з нагоды святкавання Еўрапейскага дня моў.

Прэзентацыя будзе суправаджацца дэманстрацыяй слайдаў, відэазамалёвак, выступленнем музыкантаў. На выстаўцы прадстаўлена друкаваная прадукцыя буйнейшых выдавецкіх цэнтраў Еўропы: Берліна, Кракава, Лондана, Парыжа, Рыма і інш. Багатыя пераплёты з залатым цісненнем, залатыя абрэзы, дарагая папера дэманструюць высокае майстэрства друкароў розных часоў і краін. Увазе чытачоў будуць прапанаваны таксама сучасныя навуковыя выданні на замежных мовах.

Выстава працуе да 12 кастрычніка 2009 г.