падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыя кнігі “Мілаш. Аўтабіяграфія” з удзелам аўтара Анджэя Франашэка

26 лiстапада 2014Лiтаратура
Месца: Мінск, Кнігарня "ЛогвінаЎ", пр. Незалежнасці, 37А

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь
Польскі Інстытут у Мінску
Літаратурны Дом “Логвінаў”
 
прадстаўляюць
 
 
Гэта прэзентацыя самага грунтоўнага на сёння жыццяпісу лаўрэата Нобелеўскай прэміі, “апошняга грамадзяніна ВКЛ”, паэта Чэслава Мілаша, які перажыў ці не ўсе бурлівыя падзеі ХХ стагоддзя. З удзелам перакладчыкаў — Марыі Казлоўскай, Марыны Шоды, Марыі Пушкінай і Андрэя Хадановіча.
 
Кнігарня “логвінаЎ”.
 
Пачатак а 19
 
УВАХОД ВОЛЬНЫ
 

У Мінску трэці раз адбываецца мульціжанравы фэст “Месяц польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”. Пачынаючы з 12 лістапада некалькі разоў у тыдзень на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы будуць адбывацца літаратурныя, музычныя, гістарычныя, мастацкія і тэатральныя імпрэзы з удзелам літаратараў, гісторыкаў, музыкаў і актораў з Польшчы і Беларусі. Уваход на ўсе імпрэзы — вольны.

Акрамя таго, штодня запрашаем наведаць у кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) “Польскую шафу” — найвялікшы ў Беларусі аддзел з польскімі кнігамі на польскай і беларускай мовах: сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, паэзія і проза.

Расклад імпрэзаў “Месяца польскай літаратуры з кнігарняй “логвінаЎ”:

2 снежня (аўторак) — Тэатралізаваная прэзентацыя перакладу драматычных п’ес драматурга Станіслава Выспяньскага “Вяселле” і “Варшавянка”. На прэзентацыі акторы Купалаўскага тэатра разыграюць некалькі ўрыўкаў з твораў драматурга. З удзелам перакладчыка Лявона Баршчэўскага. Рэпетыцыйная сцэна Купалаўскага тэатра (Энгельса, 7). Пачатак а 18. Уваход — вольны, без квіткоў і запрашальнікаў

9 снежня (аўторак). Сустрэча з адным з найяскравых сучасных празаікаў Польшчы Паўлам Гюле і прэзентацыя беларускага пераклада яго рамана “Вайзэр Давідзік”. У сустрэчы возьме удзел перакладчыца Марына Шода і акторы Купалаўскага тэатра, якія прадставяць фрагменты з рамана. Мадэратар — Андрэй Хадановіч. Галерэя Ў. Пачатак а 19