падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Прэзентацыя рамана С.Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”

6 лютага 2020Лiтаратура
Месца: Мінск, Польскі стэнд, выставачны цэнтр “Белэкспа”, пр-т Пераможцаў, 14

 
6 ЛЮТАГА, ЧАЦВЕР

17:30-18:30, Польскі стэнд

“Жылі мы як каралі. Гарэлку пілі шклянкамі. Кахалі нас прыгожыя дзяўчаты. А мы купаліся ў золаце. Плацілі золатам, срэбрам і далярамі. Плацілі за ўсё: і за гарэлку, і за музыку. За каханне плацілі каханнем, за нянавісць – нянавісцю.”

Прэзентацыя рамана Сяргея Пясецкага “Каханак Вялікай Мядзведзіцы” (Kochanek Wielkiej Niedźwiedzicy). Культавы раман упершыню перакладзены з аўтарскай версіі, дапоўненай і папраўленай Сяргеем Пясецкім у 1964 годзе. Гэты твор захаваў на сваіх старонках магічнае, невядомае і насычанае жыццё ракаўскіх кантрабандыстаў, якое б знікла назаўжды, калі б не пільнае вока аўтара, які за гэтай стыхіяй назіраў. Каларытная дакументальная аснова, асабісты досвед, яркія характары і шчырыя пачуцці – а над усім гэтым коціцца дзіўны Вялікі Воз... валадарыць цудоўная, адзіная, зачараваная Вялікая Мядзведзіца.
 

У прэзентацыі бяруць удзел перакладчыца Марыя Пушкіна, рэдактар кнігі, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, пісьменнік Павал Касцюкевіч, акцёры Раман Падаляка і Міхаіл Зуй.