падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Сустрэча з пісьменнікам Славамірам Коперам і прэзентацыя кнігі

1 сакавiка 2018Лiтаратура
Месца: Мінск, Польскі стэнд у выставачным павільёне БелЭкспа (Мінск, пр.Пераможцаў, 14)

 

1 сакавіка 2018 года ў 17:30 на Польскім стэндзе ў выставачным павільёне БелЭкспа (Мінск, пр. Пераможцаў, 14) у рамках XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбудзецца сустрэча з польскім пісьменнікам Славамірам Коперам і прэзентацыя беларускамоўнага перакладу яго кнігі “Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай”.

 

У канцы 2017 года кніга “Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай” выйшла ў выдавецтве “Галіяфы” пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску, пераклад з польскай мовы здзейснілі Галіна Пальянава і Ірына Пальянава.

У кнізе аўтар, не здраджваючы свайму стылю, паказвае жыццё яскравых і таленавітых жанчын праз прызму штодзённасці Другой Рэчы Паспалітай (1918-1945). «У гэтай кнізе я засяроджваюся на жанчынах, якія ўласнай сілай волі дасягнулі поспеху ў такія часы, калі дамінавалі мужчыны», - кажа аўтар. Сярод іншых, у кнізе прадстаўлены постаці Марыі Складоўскай-Кюры, пісьменніц Зоф’і Налкоўскай, Ірэны Крывіцкай, Марыі Дамброўскай, асобны раздзел кнігі прысвечаны жонцы Уладзіслава Стшэмінскага Кацярыне Кобра.
 

Славамір Копер – аўтар гістарычных кніг, публіцыст. Яго кнігі цікавыя тым, што Копер распавядае гісторыю праз факты – малавядомыя, забытыя ці праігнараваныя ў «афіцыйных» манаграфіях, – а герояў выяўляе ў кантэксце штодзённага жыцця, бо лічыць, што «прыватнае жыццё з усімі яго складнікамі з'яўляецца неадымнай часткай біяграфіі кожнага. А палітык ці мастак, які паказаны ў халаце і тэпціках, толькі набірае сапраўднасці». Славамір Копер лічыцца адным з самых папулярных гістарычных пісьменнікаў Польшчы: у 2016 годзе продаж яго кніг дасягнуў 800 000 асобнікаў.

Уваход вольны