падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Тэатралізаваная прэзентацыя дэтэктыву Зыгмунта Мілашэўскага “Доля праўды”

18 лiстапада 2015Лiтаратура
Месца: Мінск, Ў-бар, пр. Незалежнасці, 37а

Польскі Інстытут у Мінску
Кнігарня “логвінаЎ”

прадстаўляюць

 
Забойства па-польску”. Тэатралізаваная прэзентацыя рамана аднаго з самых вядомых польскіх аўтараў дэтэктыву Зыгмунта Мілашэўскага “Доля праўды”. З удзелам актораў і перакладчыцы Марыны Казлоўскай. Вядучы – Андрэй Хадановіч.

“Доля праўды” – гэта не толькі інтрыгоўны сюжэт, які кружляе сярод маляўнічых дэкарацыяў галіцыйскага гарадка і трымае мёртвым ухопам да апошняй старонкі. Гэты раман - адлюставанне жыцця сучаснай еўрапейскай краіны, грамадзяне якой спрабуюць весці балючы, але патрэбны дыялог наконт свайго не заўжды гладкага і ціхамірнага мінулага. Дыялог, тэмамі якога робяцца фашысцкая акупацыя, камуністычны рэжым, а таксама нацыяналістычная прапаганда.

Пачатак а 19-ай
Уваход - вольны
 

Расклад наступных імпрэзаў "Месяца":

26 лістапада (чацвер) – адкрыццё выставы “Маладая польская ілюстрацыя”. Экспазіцыя паказвае творчасць трох маладых польскіх мастакоў, нядаўніх выпускнікоў факультэта графікі Варшаўскай Акадэміі мастацтваў - Агаты Дудэк, Монікі Хануляк і Малгажаты Новак. На выставе будуць прадстаўлены ілюстрацыі, праекты кніг і кнігі, якія ўжо можна набыць у польскіх кнігарнях. Выстава будзе доўжыцца да 13 снежня. Галерэя “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (вул. Сурганава, 14) Пачатак а 17-00. Уваход вольны

Таксама запрашаем у кнігарню “логвінаЎ”, дзе на сталай аснове працуе “Польская шафа” – вялікая паліца з кнігамі на польскай і беларускай мовах. Сучасныя і класічныя, дарослыя і дзіцячыя, дэтэктывы і фантастыка, – падыходзь і набывай, ці проста чытай.