падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Уручэнне прэміі Ежы Гедройца

1 чэрвеня 2015Лiтаратура
Месца: МІнск, гатэль "Рэнесанс", пр. Дзяржынскага, 1Е

 
1 чэрвеня 2015 года а 19-ай гадзіне адбудзецца цырымонія ўручэння Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца. Прэмія прысуджаецца штогод за найлепшую кнігу, напісаную на беларускай мове, у жанрах "мастацкая проза" і "эсэістыка". Арганізатарамі конкурсу з’яўляюцца Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску; фундатары ўзнагарод — "Ідэя Банк" і Калегіум Усходняй Еўропы ва Вроцлаве.
 
Шорт-ліст:
 
Таццяна Барысік "Жанчына і леапард"
 
Альгерд Бахарэвіч "Дзеці Аліндаркі"
 
Антон Францішак Брыль "Ян Ялмужна"
 
Андрэй Гуцаў "Кніга зданяў"
 
Сяргей Дубавец "Сіні карабель у блакітным моры плыве"
 
Віктар Казько "Час збіраць косці"
 
 
 
УВАХОД ВОЛЬНЫ