падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

«Вершы на асфальце»

14 - 16 лютага 2020Лiтаратура
Месца: Мінск

14-16 лютага ў Мінску ў дзявяты раз пройдзе Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» з удзелам беларускіх паэтаў і замежных гасцей.

Пры падтрымцы Польскага інстытута ў фестывалі бяруць удзел польскія паэты Войцех Бановіч і Пётр Міцнер.

Арганізатары фестывалю: ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Беларускі ПЭН-цэнтр.

 

Праграма фестывалю


14 лютага (пт), 18.00. Гатэль “Мінск”, канферэнц-зала рэстарацыі “Сёмае Неба” (пр-т Незалежнасці, 11, корп. 2, уваход з левага боку будынка).

Адкрыццё і першы дзень фэсту:

– цырымонія ўручэння прэміі Міхася Стральцова
– цырымонія ўручэння прэміі „Залаты апостраф” часопіса „Дзеяслоў”
– прэзентацыя кнгі выбраных вершаў Міхася Стральцова (укладальнік Андрэй Хадановіч)
– паэтычныя чытанні лаўрэатаў беларускіх літаратурных прэмій і замежных гасцей фестывалю.

Музыка – Андрэй Такінданг.

15 лютага (сб), 13.30. Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а, Траецкае прадмесце).

– замежныя госці і іх перакладчыкі
– паэтычныя чытанні Школы маладога літаратара пры Саюзе беларускіх пісьменнікаў
– марафон прэзентацый паэтычных кніг

19.00. Клуб „Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33) НОЧ ПАЭЗІІ

16 лютага (ндз), 15.00. Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а, Траецкае прадмесце).

ФЭСТ АДНАГО ВЕРША

На ўсіх імпрэзах фестывалю працавацьмуць кропкі продажу беларускай кнігі.

Уваход вольны!

Падзея ў FACEBOOK