падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Майстар-класы для выкладчыкаў польскай мовы як замежнай

21 кастрычнiка 2019
Месца: Мінск, БІП-Інстытут правазнаўства, вул. Караля, 3, аўд. 20

 
21 кастрычніка Таварыства Аматараў школы культуры і польскай мовы Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах і Польскі Інстытут у Мінску, сумесна з БІП-Інстытутам правазнаўства, запрашаюць на бясплатныя метадычныя майстар-класы для выкладчыкаў польскай мовы як замежнай.
 

Тэма: Як больш эфектыўна вучыць польскую мову як замежную. Праца з літаратурным тэкстам і не толькі!

Для ўдзелу ў майстар-класах неабходна ЗАПОЎНІЦЬ ЗАЯВУ

Браніраванне месцаў ажыццяўляецца па чарзе паступлення заяў. Заявы на ўдзел прымаюцца да 18 кастрычніка. Колькасць месцаў абмежаваная.

Падрабязная інфармацыя пра майстар-класы ТУТ

Праект праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Сената Рэспублікі Польшча ў рамках праграмы апекі Палоніі і палякаў за мяжой у 2019 годзе.