падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Метадычныя майстар-класы для настаўнікаў польскай мовы

25 кастрычнiка 2018
Месца: Мінск, БІП-Інстытут правазнаўства, вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 102 (будынак Малой канцэртнай залы "Мінск")

25 кастрычніка Таварыства Аматараў Школы культуры і польскай мовы Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах і Польскі Інстытут у Мінску, сумесна з БІП-Інстытутам правазнаўства, запрашаюць на бясплатныя метадычныя майстар-класы для выкладчыкаў польскай мовы як замежнай.

Тэма: Моўныя гульні і  забавы ў навучанні польскай мове як замежнай.


Фота з архіва Польскага Інстытута ў Мінску

Удзельнікаў чакае прэзентацыя выбраных гульняў і моўных забаў, якія можна выкарыстаць на занятках па польскай мовы. Будуць прапанаваны гульні на замацаванне і пашырэнне лексічнага запасу, запамінанне граматычных канструкцый.

Заявы на ўдзел прымаюцца да 24 кастрычніка. Колькасць месцаў абмежаваная.

Падрабязная інфармацыя пра майстар-класы і падачу заявы на ўдзел ТУТ


Праект праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Сената Рэспублікі Польшча ў рамках праграмы апекі Палоніі і палякаў за мяжой у 2018 годзе.