падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

BESTER QUARTET

10 чэрвеня 2010Музыка
Месца: Мінск, Вялікая канцэртная зала Белдзяржфілармоніі

Яраслаў БЭСТЭР - акардэон
Яраслаў ТЫРАЛА - скрыпка
Алег ДЫЯК - акардэон, кларнет, ударныя
Войцех ФРОНТ - кантрабас
 
Гурт складаецца з чатырох выдатных інструменталістаў – музыкантаў з класічнай адукацыяй.
Квартэт выконвае музыку шырокага стылістычнага дыяпазону: у ёй асіміляваліся элементы класікі, джаза, авангарда, дасягненні сучаснай камералістыкі, у якой фундаментальнай асновай да пабудовы непаўторных інструментальных форм з’яўляецца імправізацыя.
Bester Quartet – гэта новае аблічча легендарнага The Cracow Klezmer Band, заснаванага ў 1997 годзе па ініцыятыве музыканта маладога пакалення,
какмпазітара і акардэаніста Яраслава Бэстэра.
Дзякуючы распрацоўцы арыгінальнага, смелага ў мастацкім сэнсе рэпертуару, калектыў безупынна здабывае прызнанне як музычных крытыкаў, так і публікі ва ўсім свеце.
Bester Quartet супрацоўнічаў са шматлікімі выдатнымі прадстаўнікамі джазавай, клезмерскай і авангарднай музыкі: Джонам Зорнам, Томашам Станькам, Гражынай Аўгусцік, Джонам МакЛінам, Донам Біранам і інш. Калектыў выступаў у шматлікіх прэсціжных залах Польшчы, ЗША, Велікабрытаніі, Тайвані, Чэхіі, Фінляндыі, Італіі, Эстоніі, Францыі, Украіны, Венгрыі, Швецыі, Швейцарыі, Аўстрыі, Бельгіі, Галандыі, Германіі і Канады.
 
Канцэрт Bester Quartet адбудзецца 10 чэрвеня ў Вялікай канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Пачатак а гадз. 19-й.