падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Цыкл канцэртаў "Музычныя сталіцы Еўропы"
КРАКАЎ

7 лютага 2015Музыка
Месца: Мінск

7 лютага 2015 года ў Вялікай канцэртнай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт з цыкла «Музычныя сталіцы Еўропы», прысвечаны музыцы аднаго з самых прыгожых польскіх гарадоў - КРАКАВА.
У канцэрце прагучыць музыка кампазітараў эпохі барока - Адамa Яжэмбскага, Марціна Мельчэўскага, Станіслава Шажынскага, Бартломея Пенкеля, Гжэгажа Гарчыцкага.
Ужо ў XVII і XVIII стагоддзях яны былі прызнанымі і любімымі кампазітарамі сярод прыхільнікаў класікі. Музыка гэтых майстроў – пышная, маляўнічая і супастаўная з лепшымі ўзорамі еўрапейскага барока, яе ведалі і высока цанілі ў Еўропе. Іх творы прагучаць на беларускай сцэне ўпершыню. У якасці вядучага выступіць музыкант, дырыжор і выдатны апавядальнік Дзмітрый Зубаў.
 
 
У канцэрце выступіць Дзяржаўны Камерны хор Рэспублікі Беларусь (мастацкі кіраўнік кіраўнік - заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля Міхайлава),
ансамбль "Камерныя салісты Мінска",
 
Таццяна Гаўрылава (сапрана),
Дзяніс Жыгуноў (бас),
 
а таксама госці з Польшчы - выканаўцы на барочных трубах Томаш Слюсарчык і Дзмітрый Макарэвіч.
 
Дырыжор - ДЗМІТРЫЙ ЗУБАЎ.
 
Усе творы, выкананыя ў канцэрце, прагучаць упершыню ў Беларусі.