падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

"Дарыюш Пшыбыльскі. Арганныя імправізацыі"

28 кастрычнiка 2015Музыка
Месца: Мінск

КАНЦЭРТ АРГАННАЙ МУЗЫКІ
Архікатэдральны касцёл Імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі
Пачатак - 19.30
Уваход вольны
 
 
 
Дарыюш Пшыбыльскі (р. 1984) - адзін з самых цікавых і актыўных маладых кампазітараў Польшчы, а таксама канцэртуючы арганіст. У 2008 годзе ён з адзнакай скончыў Музычны універсітэт імя Ф. Шапэна ў Варшаве, атрымаўшы медаль Magna cum Laude; яго настаўнікі - вядомыя музыкі: Марцін Блажэвіч (па класе кампазіцыі) і Анджэй Харасіньскі (па класе аргана). Праз два гады Дарыюш абараніў доктарскую ступень у родным універсітэце, а таксама з адзнакай скончыў аспірантуру Вышэйшай музычнай школы Карлсруэ (клас кампазіцыі Вольфганга Рыма). У 2006-07 гг. Вучыўся ў Hochschule für Musik у Кёльне, кампазіцыю ў Йорка Хёлера, электронную кампазіцыю ў Ханса Ульрыха Хумпэрта, інтрументоўку ў Кшыштафа Мейера і арганы ў Йаханеса Гефферта, стыпендыят праграмы Socrates/Erasmus.
 
У 2012/13 навучальным годзе ў рамках Міжнароднай стыпендыі вучыўся на кірунку «сучаснай музыкі» ў Hoch­schule für Musik und Dar­stel­lende Kunst у Франкфурце-на-Майне, працуючы пад кіраўніцтвам членаў калектыва “Ensemble Modern”.
 
З 2008 года ён выкладае ў сваёй альма-матэр кампазіцыю, аркестроўку і сучасныя кампазітарскія тэхнікі. Выступаў з лекцыямі ў Нью-Ёрку, Гамбургу, Стамбуле, Рыме і Маскве, а ў 2010/11 года выкладаў у класе кампазіцыі ў Keimyung University у г. Тэгу, Паўднёвая Карэя. Дарыюш Пшыбыльскі працаваў таксама над 4-гадовай праграмай Еўрапейскага Цэнтра Музыкі Кшыштафа Пэндэрэцкага “Маладыя кампазітары ў гонар Фрэдэрыку Шапэну”.
 
З 2001 года Пшыбыльскі паспеў заняць прызавыя месцы на 6 міжнародных і 11 агульнапольскіх конкурсах кампазітараў, перамог на VI Конкурсе маладых выканаўцаў музыкі XX і XXI стагоддзяў у Варшаве (2005), атрымаў прэмію Міністэрства культуры Польшчы і мноства стыпендый.
Як выканаўца Дарыюш аддае перавагу сучаснай музыцы. Ён выступае з канцэртамі як у Польшчы, так і за мяжой, у яго творчай кар’еры дзясяткі прэм'ер твораў сучасных кампазітараў.
 
У 2010 годзе ў свет выйшаў першы манаграфічны альбом Пшыбыльскага пад назвай «Works for Orchestra». Дыскі «20 гадоў Арганнай кансерваторыі ў Легніцы» і «Прысвячэння маладых кампазітараў Шапэну», у запісе якіх прыняў удзел Дарыюш, атрымлівалі намінацыі на галоўную польскую аудыёпрэмію - «Фрыдэрык», а запіс сачынення «Багародзіца», выкананага Анджэем Харасіньскім, атрымала статус двойчы плацінавай.
 
У 2006 годзе, у гонар Года Моцарта, Пшыбыльскі прыняў удзел у міжнародным праекце «Mozart Pyramid» (Вялікабрытанія), а таксама ў праекце «60 замоў на 60-годдзе Саюза польскіх кампазітараў» і інш. Дарыюш Пшыбыльскі з’яўляецца членам Польскай асацыяцыі сучаснай музыкі, Польскага аб'яднання аўтараў і кампазітараў (ZAiKS), Саюза польскіх кампазітараў; у 2008-2012 гадах узначальваў Асацыяцыю маладых польскіх кампазітараў пры СПК.
 
У 2008 годзе быў дырэктарам Міжнароднага кампазітарскай конкурсу ім. Казімежа Сероцкага, а ў 2012-м - Конкурсу музыкі XX і XXI стагоддзяў для маладых кампазітараў у Радзеёвіцах. У 2012 годзе Дарыюш Пшыбыльскі быў абраны на пасаду намесніка дэкана Факультэта кампазіцыі, дырыжыравання і тэорыі музыкі Музычнага універсітэта ім. Ф. Шапэна ў Варшаве.