падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Джазавая спявачка БЭАТА ПШЫБЫТЭК і яе група

13 чэрвеня 2015Музыка
Месца: Мінск, Плошча Свабоды / ля Ратушы

Выбітная польская джазавая спявачка Бэата Пшыбытэк выступіць са сваім калектывам 13 чэрвеня ў самым цэнтры Мінска - на плошчы Свабоды ў рамках штогадовага фестывалю "Джазавыя вечары ля Ратушы".
 
 
Бэата Пшыбытэк. Фота - Хенрык Поляк.
 
Бэата Пшыбытэк – вакалістка, піяністка, кампазітар. Яе голас лічыцца адным з найбольш цікавых сярод джазавых выканаўцаў у Польшчы. Атрымала прэстыжную ўзнагароду ІІІ Праграмы Польскага Радыё імя М. Свянціцкага «Матэуш Труйкі 2013”. Стыпендыят Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны РП, а таксама Старшыні Сілезскага Ваяводства ў галіне культуры і мастацтва. Выпускніца, а цяпер педагог Інстытута Джаза Акадэміі музыкі ў г. Катавіцэ. Лаўрэат І месца ў Конкурсе 29-тых Міжнародных сустрэч джазавых вакалістаў у г. Замосць. За сваю вакальную кар'еру выдала некалкі альбомаў: You Don’t Know What Love Is (2003), The Island(2004), Wonderland (2006), а таксама I’m Gonna Rock You (2012). 6 снежня 2013 г. убачыў свет новы альбом “Czemuż się dzisiaj weselić nie mamy” (“Чаму ж нам сёння не весяліцца”). Спявачка супрацоўнічала з такімі выбітнымі прадстаўнікамі джазавай сцэны, як Ян Пташын Урублеўскі, Януш Муняк, Яраслаў Смятана, Пётр Вайтасік, Бернард Маселі, Войцех Кароляк і Jazz Band Ball Orchestra. Бэата была зоркай шматлікіх польскіх і замежных фестываляў, такіх як Jazz Jamboree, Bielska Zadymka Jazzowa, летні джазавы фестываль Піўніцы пад Баранамі, Міжнародныя Глагоўскія джазавыя сустрэчы, Паморская джазавая восень, Jazz Sessions у Глівіцах, Jazz Forum Jazz Festival, Jazz w Lesie, Baszta Jazz Festiwal, Podlasie Jazz Festival, Свідніцкія джазавыя ночы, Джаз на канапе ў Алесніцы, Закапанская джазавая вясна, Legnica Jazz Days, Jazz En Nord Jazz Festival - Францыя, Sibiu Jazz Festival, Ploiesti Hot Jazz Summit – Румынія, International Jazz Piestany – Славакія і г.д. Яе сустракалі з авацыямі ў Польшчы, Аўстрыі, Бельгіі, Швецыі, Германіі, Францыі, Румыніі, Славакіі. www.beataprzybytek.pl www.soundcloud.com/beata-przybytek
 
 „На мой погляд ад часоў Уршулі Дудзяк не было ў Польшчы настолькі выразнай і экспрэсіўнай джазавай спявачкі. Акрамя таго, стыль і адценні голасу, якія прэзентуе Бэата, так характэрныя для негрыцянскіх вакалістак, выдатна адрозніваюць яе сярод польскіх джазавых вакалістак.”
Анджэй Хайнацкі , „Ад Пшыбытэк галава не баліць...”, часопіс „Jazz Forum”
 
„Сапраўды незвычайны голас. Нізкі і моцны, экспрэсіўны, з хрыплаватай “чорнай” барвай. Шырокім дыяпазонам сваіх натуральных вакальных магчымасцей Бэата Пшыбытэк аперыруе разнастайна і прадумана. У выніку – джазавае выкананне вышэйшай пробы.”
Адам Паправа, газета „Tygodnik Powszechny”