падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Джазавы канцэрт ATOM STRING QUARTET feat. Vladyslav "Adzik" Sendecki

8 лiстапада 2018Музыка
Месца: Брэст, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

Генеральнае консульства Рэспублікі Польшча ў Брэсце
Польскі Інстытут у Мінску
Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы

запрашаюць на джазавы канцэрт

ATOM STRING QUARTET feat. Vladyslav "Adzik" Sendecki,

які адбудзецца 8 лістапада 2018 г. (чацвер) у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы па адрасе: вул. Леніна 21, Брэст

Давід Любовіч - скрыпка
Матэўш Смачыньскі - скрыпка
Міхал Заборскі - альт
Кшыштаф Ленчоўскі - віяланчэль

Спецыяльны госць:
Уладзіслаў «Адзік» Сэндэцкі - фартэпіяна


Atom String Quartet, адзін з самых інтрыгуючых струнных квартэтаў ў свеце, які належыць да ліку лепшых джазавых калектываў Польшчы, і Уладзіслаў «Адзік» Сэндэкі які ўвайшоў у лік 5 самых лепшых джазавых піяністаў свету на думку "New York Voice", з праграмай "My Polish Heart / Моё польскае сэрца".
Уладзіслаў «Адзік» Сэндэкі і Atom String Quartet запісалі свой сумесны альбом "Le Jardin Oublié / My Polish Heart" у 2018 годзе. Ён быў выдадзены прэстыжным нямецкім лэйблам Neuklang. Прэзентацыя новага альбома адбудзецца ў Канадзе, Германіі і Польшчы. У Беларусі адзіная магчымасць пачуць перадпрэм'ерны канцэрт будзе толькі ў Брэсце — 8 лістапада 2018 г. у зале Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы. Прэм'ера альбома запланавана на 25 лістапада ў Elbphilharmonie ў Гамбургу.
У першай частцы канцэрта музыканты квартэта выканаюць свае лепшыя кампазіцыі, у тым ліку джазавыя варыяцыі на музычныя тэмы Фрэдэрыка Шапэна і Кшыштафа Пэндэрэцкага. Другую частку канцэрта складуць кампазіцыі з сумеснага альбома Atom String Quartet і Уладзіслава «Адзік» Сэндэкага.
Тэл. для даведак: 8 0162 20-76-62, 20-76-57, дад. інфармацыя і эл. замова квіткоў: www.bresttheatre.info
Рэспубліка Беларусь, г. Брэст, вул.Леніна, 21.