падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Джазавы канцэрт BESTER QUARTET

2 чэрвеня 2019Музыка
Месца: Брэст, Брэсцкі тэатра драмы

Генеральнае консульства РП у Брэсце, Польскі інстытут у Мінску і Музычная культурна-асветніцкая ўстанова «Арт Інтэрнэшнл» запрашаюць
2 чэрвеня 2019 г. у 19:00 у Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы на канцэрт «Джаз-Альтэрнатыва», які пройдзе ў рамках IV Міжнароднага Фестывалю Майстроў Мастацтваў «Пярэстыя цюльпан» -2019.
У канцэрце прымуць удзел тры джазавыя калектывы - з Польшчы, Германіі і Беларусі.
Польшчу прадставіць знакаміты джазавы калектыў з Кракава BESTER QUARTET.


"Bester Quartet" - гэта новае аблічча легендарнага The Cracow Klezmer Band, і сёння з'яўляецца свайго роду феноменам на сусветным музычным рынку. Музыкі працуюць у шырокім стылістычным спектры, які яднае элементы класічнай, джазавай, авангарднай і сучаснай камернай музыкі. Асновай стварэння ўнікальных інструментальных формаў квартэта з'яўляецца імправізацыя.
Калектыў выступаў у многіх прэстыжных канцэртных залах і музычных клубах у Польшчы, ЗША, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Швейцарыі, Швецыі, Галандыі, на Тайвані і г.д. У супрацоўніцтве з прэстыжным нью-ёркскім лэйблам Tzadik Records было выдадзена 8 альбомаў квартэта.

Склад квартэта:
Яраслаў Бэстэр - акардэон
Давід Любовіч - скрыпка
Рышард Палка - ударныя
Мацей Адамчак - кантрабас