падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Джазавы канцэрт у выкананні RGG Trio

15 верасня 2009Музыка
Месца: Мінск, Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М. Горкага

Канцэрт даецца пры супрацоўніцтве з АРТ-ПРАЕКТАМ пад кіраўніцтвам Алега Коца

Склад RGG Trio:
Пшемыслаў Раміняк (Przemysław Raminiak) — раяль
Мацей Гарбоўскі (Maciej Garbowski) — кантрабас
Кшыштаф Градзюк (Krzysztof Gradziuk) — ударныя

У канцэрце прагучаць творы апошніх двух альбомаў групы «Unfinished Story-Remembering Kosz» і «True Story — In Two Acts», а таксама новыя кампазіцыі трыа. Творчасць групы — гэта сапраўдная гісторыя, музычная аповесць пра трох юнакоў, якія шмат гадоў таму выбралі дарогу, з якой не зышлі дагэтуль. Гэта таксама гісторыя кожнага з іх. Кожны паасобку распавядае аб падзеях, натхненнях не толькі музычных, але і жыццёвых. Гісторыя тым больш сапраўдная, паколькі перададзена спантанічнай мовай імправізаванай музыкі.