падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

ДНІ БАРАБАНАЎ І ПЕРКУСІІ Ў БЕЛАРУСІ
Канцэрт “Grig Percussion запрашае сяброў”

25 верасня 2010Музыка
Месца: Мінск, Вялікая канцэртная зала Беларускай дзяржаўнай філармоніі

25 верасня 2010 г. у 19.00 у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі ў рамках 2 міжнароднага фестывалю «DAY of Percussion in Belarus» адбудзецца канцэрт «GRIG-PERCUSSION запрашае сяброў ».

У канцэрце прымуць удзел лепшыя музыканты-барабаншчкі з Польшчы, Германіі, Літвы і Беларусі:
Цэзары Конрад – лепшы джазавы барабаншчык Польшчы, Небойша Йован Жыўкавіч – серб па нацыянальнасці –кампазітар, інструменатліст, прадстаўнік фірмы YAMAHA; Павел Гюнтэр-папулярны ў Літве і за яе межамі барабаншчык -шоумэн ; Станіслаў Скачынскі – Презідэнт Польскай перкусійнай асацыяцыі, прафесар Варшаўскага музычнага універсітэта, цудоўны музыкант, а таксама ансамбль «GRIG-PERCUSSION» з Беларусі- удзельнік шматлікіх міжнародных фестываляў, які ў 2007 г. выпусціў сольны CD на Radio FRANCE.
 
Перад пачатакам канцэрта ў 18.30 на сходах філармоніі гледачоў сустрэне дзіцячы ансамбль ударных інструментаў «Рым- Шот» музычнай школы №1 г. Мінска.
 
Канцэрт адбываецца пры падтрымцы фірмы YAMAHA, Салона «Музыка» на Я.Коласа,39, Польскага Інстытута ў Мінску, Беларускага Саюза музычных дзеячаў, Беларускай дзяржаўнай Акадэміі музыкі, Белдзяржфілармоніі, Міністэрства культуры РБ.
 
Кіраўнік праекта - Ігар Аўдзееў, тэл.Vel. 681 98 02, МТС. 270 32 34 Тел/факс (17) 206 91 49, e-mail:grig-mallets@yandex.ru Заказ білетаў: 284 44 33, 331 16 17, 284 47 09.
 
 
 
 Цэзары Конрад – барабаншчык, кампазітар, аранжыроўшчык. Чытачамі часопіса Jazz Forum (паводле ранга Jazz Top) – прызнаваны за найлепшага польскага джазавага барабаншчыка бесперапынна з 1992 г. Супрацоўнічаў з найлепшымі польскімі і сусветнымі джазавымі музыкантамі. Прымаў удзел у запісе каля 100 альбомаў. Цэзары Конрад мае вялікую колькасць узнагарод, прызнаваных на найважнейшых фестывалях у Польшчы і Еўропе.У цяперашні час запісвае чарговыя альбомы, выкладае на джазавых аддзяленнях галоўных музычных навучальных устаноў Польшчы. Выступае перадусім у складзе Трыо Влодэка Павліка, Трыо Філіпа Вайцяхоўскага, Трыо Кшыштафа Хэрдзіна. А таксама з уласным калектывам – Цэзары Конрад Трыо.  На сваіх сольных кацэртах прэзентуе магічны свет ударных інструментаў, а яго выступленні прыцягваюць у залы натоўпы аматараў музыкі.
 
.Станіслаў Скачыньскі. Вывучаў ігру на ўдарных інструментах пад кіраўніцтвам Эдварда Івіцкага ў Акадэміі музыкі імя Ф. Шапэна ў Варшаве. Свае уменні ўдасканальваў у Парыжы. Саліст Аркестра польскага радыё ў Варшаве, адзін з заснавальнікаў Варшаўскай Перкусійнай Групы. Супрацоўнічаў са шматлікімі выдатнымі салістамі, камернымі калектывамі і аркестрамі. Канцэртуе ў Польшчы і за мяжой. У рэпертуары музыканта – амаль усе творы, напісаныя для ўдарных сола. С. Скачынскі – прафесар па класу ўдарных Музычнага універсітэта імя Ф. Шапэна ў Варшаве, а таксама гасцёўна выкладае ў іншых навучальных установах. З’яўляецца членам журы шматлікіх агульнапольскіх і міжнародных конкурсаў, публікуе артыкулы ў прэсціжных польскіх і еўрапейскіх музычных часопісах. Заснавальнік і мастацкі дырэктар Міжнароднага Фестывалю Мастацтва Перкусіі "Crossdrumming", Сусветных кангрэсаў перкусійнага мастацтва, Міжнародных майстарклассаў і Міжнароднага Перкусійнага Конкурсу імя М. Стасіневіча