падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Фестываль культур "РАКАЎСКІ ФЭСТ"

2 верасня 2018Музыка
Месца: аг. Ракаў

2 верасня ў Ракаве ў трэці раз пройдзе фестываль культур “Ракаўскі фэст”. 
Ракаў — полікультурнае мястэчка. Здаўна тут цесна пераплецены культуры розных народаў, якія на працягу многіх стагоддзяў мірна і плённа разам працавалі і адпачывалі. Асаблівага росквіту Ракаў дасягнуў у 30-я гады мінулага стагоддзя, калі апынуўся на памежжы Польшчы з СССР, і нават атрымаў неафіцыйны статус “сталіцы кантрабандыстаў”.
У праграме фестывалю: выступленні калектываў з Польшчы і Беларусі, прэзентацыя польскай, беларускай і яўрэйскай культур, выставы, экскурсіі па Ракаву, кірмаш “Горад майстроў” і квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, які дазволіць акунуцца ў атмасферу Ракава 1930-х гадоў і ў поўнай меры адчуць на сабе небяспеку і рамантызм іх жыцця. Каманда-пераможац квэсту атрымае ўзнагароду, а для гасцей фэсту Піт Паўлаў выканае некалькі сваіх песен. Кожны зможа паспрабаваць стравы нацыянальнай кухні краін, прадстаўленых на фестывалі.
Упершыню ў межах фестывалю, на галоўнай плошчы будзе арганізаваны флэшмоб “Затанчым разам” і пройдзе фота-пленэр. Лепшыя фота-работы будуць вызначаны з дапамогай інтэрнэт галасавання,а іх аўтары атрымаюць спецыяльныя ўзнагароды.
Хэдлайнеры фестывалю — гурты “Стары Ольса” (Беларусь) і “Kapela ze Wsi Warszawa” (Польшча).