падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Гала-канцэрт фестывалю песні Г.Герман "Эўрыдыка"

21 кастрычнiка 2018Музыка
Месца: Мінск, Вялікая канцэртная зала Белдзяржфілармоніі

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Установа Культуры «Клуб аматараў польскай ібеларускай культуры» сардэчна запрашаюць на Гала-канцэрт VII Фестывалю песні Ганны Герман «Эўрыдыка», які пройдзе 21 кастрычніка 2018 г. у 18.00 на галоўнай сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі.

У праграме канцэрта выступленне лаўрэатаў VII Фестывалю і лаўрэатаў фестываляў мінулых гадоў, ўзнагароджванне пераможцаў, выступ запрошаных гасцей і членаў журы.

У канцэрце прымуць удзел:

-      папулярнаябеларуская спявачка Іскуі Абалян,
-       вядомы польскі спявак Марэк Раўскі (Польшча),
-      дацэнт кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтакультуры і мастацтваў, спявачка Таццяна Дробышава,
-      салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперыі балета Аляксандр Гелах і Юры Гарадзецкі,
-      вядомы польскі кампазітар і піяніст Ежы Дэрфел;

Пераможцы фестываляў мінулых гадоў:

-      Галіна Сакольнік- салістка Белдзяржфілармоніі, Гран Пры VIФестывалю,
-      Юлія Скурко — Гран Пры III Фестывалю,
-      Паліна Данская — салістка ваеннага аркестра ў Мінску,1 прэмія VI Фестывалю,
-      Яна Карнейчык — 1прэмія VI Фестывалю;

 Ганаровыя госці Фестывалю:

-      Маймуна — беларуская скрыпачка, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі пападтрымцы таленавітай моладзі;
-      Надзея  Бронска — вядомая беларуская выканаўца песень Ганны Герман;

Канцэрт пройдзе ў суправаджэннінароднага інструментальнага ансамбля «ARS LONGA», кіраўнік — Марат Лагутка.

Вядучыя канцэрта:

вядучы канала «Культура» беларускагарадыё Уладзімір Трапянок і папулярная беларуская актрысаі тэлевядучая Юлія Шпілеўская.
Рэжысёр канцэрта: Марына Таварніцкая.

 Інфармацыя пра фестываль-конкурсwww.annagerman.by   

 Запрашаем усіх прыхільнікаў Ганны Герман і ўдзельнікаў Фестывалю на творчуюсустрэчу з польскім біёграфам Ганны Герман, аўтарам кніг пра жыццё спявачкі Марыолай Прызван, якая адбудзецца 20 кастрычніка 2018 гадоў ў 17.30 у Малой зале філармоніі. 

Уваход вольны.